Чарговая адмова ў распаўсюдзе

Служба маніторынгу ГА "БАЖ"

РУП «Белпошта» лічыць «немэтазгодным» уключаць у падпісны каталог на 1-е паўгоддзе 2010 года недзяржаўныя рэгіянальныя выданні «Газета Слонімская» і «Отдушина».

«Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжваецца заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталога з мэтай далейшага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП «Белпошта», якое рэалізуецца ім у адпаведнасці з заканадаўствам,» - традыцыйна даводзіць гендырэктар паштовага прадпрыемства-манапаліста Юрый Комар у лісце ад 26 лістапада.

З просьбай вярнуць газеты ў распаўсюд праз падпіску галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» і выдавец «Отдушины» Віктар Валадашчук звярнуўся да Ю. Комара асабіста, калі той 12 лістапада наведваў Слонім.

Нагадаем, «Газета Слонімская», як і шэраг іншых грамадска-палітычных перыядычных выданняў, з пачатку 2006 года пазбаўленая магчымасці трапляць да чытача праз дзяржаўныя сістэмы распаўсюду «Белпошта» і «Саюздрук». Каб выжываць у такіх умовах на рынку, рэдакцыя газеты была вымушана наладзіць уласную сістэму распаўсюду.

«Отдушины» для недзяржаўнай прэсы пакуль не відаць

16:44, 27/11/09
Раздрукаваць | Праглядаў  257 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4791 seconds.