Дыскусія пра новыя метады працы беларускай міліцыі з прэсай на вулічных акцыях апошнім часам адсунулася на другі план. Між тым, з набліжэннем выбараў — спачатку мясцовых, а затым і прэзідэнцкіх — праблема ўзаемадачыненняў сілавікоў з прэсай будзе рабіцца ўсё больш актуальнай.
Пік абмеркавання тэмы прыпаў на сярэдзіну і канец кастрычніка.

16 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы. Фота Bymedia.net
Намеснік міністра распавёў, якія элементы «нямецкага досведу» плануе пераняць беларуская міліцыя. У прыватнасці, па словах Я. Палудзеня, у Германіі ўдзельнікі любога масавага мерапрыемства праходзяць дагляд, а прэса не мае права здымаць буйным планам супрацоўнікаў міліцыі і ўдзельнікаў акцыі без іх дазволу. Акрамя таго, цяпер з журналістамі на акцыях будуць працаваць
Пытанні ў журналістаў узніклі адразу ж: напрыклад, ці абароняць прэсу міліцыянты ў сініх камізэльках ад міліцыянтаў у цывільным, калі тыя зноў будуць перашкаджаць працаваць? Ці гэта яны і ёсць? Ці не з’яўляецца забарона здымаць міліцыянтаў спробай забяспечыць іх беспакаранасць? Бо вядома ж, як шырока разышліся ў СМІ маляўнічыя партрэты невядомых, якія ганяліся за журналістамі на акцыях і стараліся закрыць іх камеры.
«Мы найбліжэйшым часам давядзем да прадстаўнікоў СМІ і грамадскасці поўную інфармацыю па нашай далейшай дзейнасці ў гэтай сферы», — паабяцаў Я. Палудзень. З таго часу, аднак, ніякай дадатковай інфармацыі не з’явілася.
Таму

Абыходжанне з журналістамі — асобная навука
Паводле сп. Кёна, у Берліне часам адбываецца па 5 вулічных акцый на дзень, таму пытанні дачыненняў журналістаў з паліцыяй паўстаюць часта. «Часам дзеянні дэманстрантаў правакуюць сілавую рэакцыю ў адказ. Канечне, бывае, што паліцыя выходзіць з сябе, і журналістам таксама „перападае“. Тады мы як прафсаюз звяртаемся ў суд», — кажа Андрэас Кён.
Аднак суд — гэта ўжо спосаб прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Ver.di ж, як, зрэшты, і паліцыя, лічыць за лепшае прадухіліць праблемы.
Як распавёў сп. Кён, у паліцыі пастаянна працуюць 2 тэлефонныя нумары (першы — да 20.00, другі — пасля), па якіх журналісты могуць звязацца з дзяжурным і паведаміць пра парушэнне сваіх правоў. «Нядаўна быў выпадак, калі паліцэйскія не прапускалі журналіста на месца правядзення нейкай акцыі. Прафсаюз ver.di патэлефанаваў
Узор журналісцкага пасведчання, выдадзенага прафсаюзам ver.di, вісіць ва ўсіх паліцэйскіх участках — каб супрацоўнікі паліцыі ведалі, што ўладальнікам такога дакумента нельга чыніць перашкодаў на акцыях. Акрамя таго, існуе дамоўленасць ver.di з
Каго нельга фатаграфаваць
Паводле Андрэаса Кёна, нямецкае заканадаўства вызначае тры катэгорыі грамадзян паводле іх «публічнай недатыкальнасці»(у прыватнасці, прысутнасці ў тэле- альбо фотакадры).
Першая катэгорыя — публічныя асобы: палітыкі, кіназоркі і г.д. Іх можна здымаць у любы момант, і яны павінны цярпліва ставіцца да таго, што іх асобы карыстаюцца павышаным «попытам» у журналістаў.
Другая катэгорыя — гэта якраз удзельнікі масавых акцый, дэманстрацый і г.д. (у першую чаргу паліцэйскія), якія часова ператвараюцца ў публічных асобаў. «Адно з патрабаванняў — трымаць паліцэйскія жэтоны навідавоку, каб можна было ідэнтыфікаваць, у якім аддзяленні той ці іншы супрацоўнік служыць», — дадае А. Кён.
Па словах
Байцы, кансультанты і
Паліцэйскія, што працуюць на вулічных акцыях, падзяляюцца на некалькі асноўных катэгорый. Першая — гэта «байцы» ў шлемах, са шчытамі, дубінкамі, вадамётамі і г.д.
Асобная катэгорыя — кансультанты па вырашэнні канфліктных сітуацый. На кожнай акцыі працуе па 2–3 чалавекі, таксама ў адмысловай уніформе. «Іх галоўная функцыя — стрымліваць сваіх жа
І, нарэшце,
Пішыце — і вам, магчыма, адкажуць
Безумоўна, на гэткія выгоды беларускія журналісты не разлічваюць, усведамляючы межы верагоднага. На гэтым этапе адзінае іх жаданне — бесперашкодна прысутнічаць у месцах правядзення «грамадска значныя падзей» і «перадаваць адтуль інфармацыю», як тое прадугледжвае арт. 34 закона «Аб СМІ».
Яшчэ ў верасні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да пракурора г. Мінска Мікалая Куліка і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з просьбай правесці сярод супрацоўнікаў МУС тлумачальную работу і прыцягнуць да адказнасці тых, хто аддаваў і выконваў загады, якія парушалі заканадаўства.
Асаблівага плёну звароты не прынеслі. Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў (спецыяльная служба, закліканая выяўляць і спыняць правапарушэнні з боку супрацоўнікаў міліцыі) паведаміла, што зварот БАЖ у пракуратуру г. Мінска разгледжаны. «Устаноўлена, што па аналагічнай Вашай заяве праведзена вычарпальная праверка ГУУС Мінгарвыканкама, пра вынікі якой Вас паінфармавалі ў вызначаным законам парадку», — паведамлялася ў лісце.
Аднак ліст з ГУУС Мінгарвыканкама, на які спасылаецца МУС, у БАЖ з нейкіх прычын так і не дайшоў. Адказныя супрацоўнікі сцвярджаюць, што адправілі ліст яшчэ 9 кастрычніка, але пераслаць у БАЖ яго копію чамусьці адмаўляюцца, спасылаючыся на занятасць. Такім чынам, журналісты дагэтуль не могуць даведацца, якія вынікі дала тая «вычарпальная праверка».
Нагадаем:
9 верасня на акцыі пратэсту супраць
Сітуацыя паўтарылася
Адметна, што акурат 16 верасня — у дзень правядзення адной са згаданых акцый — у Акадэміі МУС у Мінску распачаўся двухдзённы семінар «Дэмакратычныя асновы паліцэйскай дзейнасці». «Асноўная мэта мерапрыемства — вызначэнне канкрэтных дзеянняў па ўвядзенні ў Рэспубліцы Беларусь, дзяржавах Усходняй Еўропы і краінах Закаўказзя перадавых метадаў працы праваахоўных органаў Еўрапейскага звязу, прыведзеных у выдадзеным АБСЕ дапаможніку «Кіраванне па дэмакратычных асновах паліцэйскай дзейнасці», — паведамлялася з гэтай нагоды на афіцыйным сайце МУС.
«Беларуская міліцыя мае намер быць больш дэмакратычнай», — яшчэ карацей акрэсліў мэту трэнінгу Яўген Палудзень.
Згаданы дакумент АБСЕ не дае наўпроставых указанняў, як дзейнічаць прадстаўнікам праваахоўных органаў у той ці іншай сітуацыі, але вызначае асноўныя прынцыпы паводзінаў.
У прыватнасці, параграф 13 прадпісвае паліцыі «правяраць законнасць планаваных ёй дзеянняў і ўстрымлівацца ад выканання любога загаду, пра незаконнасць якога ёй вядома альбо мусіць быць вядома».
«Найвышэйшым прыярытэтам паліцыі павінны быць павага і абарона жыцця. Гэты прынцып мае асаблівае значэнне пры прымяненні паліцыяй сілы (пар. 67). «…Прымяненне сілы з’яўляецца выключнай мерай, якая не павінна выкарыстоўвацца адвольна, а быць прапарцыйнай пагрозе, зводзіць да мінімуму магчымасць нанясення ўрону альбо раненняў, а таксама прымяняцца ў ступені, неабходнай для дасягнення легітымных задач» (пар. 68).
І, нарэшце, «непрапарцыйнае ўжыванне сілы павінна з’яўляцца крымінальна караным злачынствам. Такім чынам, выпадкі прымянення сілы павінны быць расследаваны з мэтай вызначэння іх адпаведнасці строгім інструкцыям». (пар. 74)
Пра прымяненне сілы ў дачыненні да журналістаў асобнай гаворкі не вядзецца — падкрэсліваецца толькі, што «ўмелае супрацоўніцтва паліцыі са СМІ… патрабуе прапрацоўкі інструкцый пра кантакты са СМІ, дакладна вызначаных паўнамоцтваў для