Група беларускіх журналістаў знаходзіцца ў Маастрыхце (Галандыя), дзе бярэ ўдзел у Кангрэсе Асацыяцыі еўрапейскіх журналістаў (AEJ).
У складзе групы — прадстаўнікі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а таксама пераможцы журналісцкага конкурсу па асвятленні праблем мясцовага самакіравання ў Беларусі.
Кангрэс праходзіць 20–21 лістапада. У праграме саміту — дыскусія па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Еўропе, у межах якой пройдзе прэзентацыя становішча са свабодай СМІ і свабодай выказвання ў Беларусі.
«Для беларускіх журналістаў вельмі важна пачувацца часткай еўрапейскай
Па выніках кангрэсу можа быць разгледжана пытанне аб наданні ГА «БАЖ» статусу назіральніка пры Асацыяцыі еўрапейскіх журналістаў.
Асацыяцыя еўрапейскіх журналістаў была створана ў 1961 годзе. У яе склад уваходзяць журналісты, аб’яднаныя ў нацыянальныя секцыі, створаныя ў больш як 20