У Вільні адбываецца выстава фотаальбома Алены Адамчык «Жанчыны Еўропы»

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Выстава-прэзентацыя новай кнігі сябры БАЖ, вядомай беларускай фотамастачкі Алены Адамчык пад назвай «Жанчыны Еўропы» («Women of Europe») распачалася на мінулым тыдні ў Вільні.

Ініцыятарам імпрэзы выступіў літоўскі банк SEB. Выстава распачалася 22 кастрычніка і была прымеркаваная да адкрыцця новага памяшкання філіі банка для VIP-кліентаў.

У новай філіі банк пабудаваў мастацкую галерэю і распачаць яе працу прапанаваў беларускай фотамастачцы Алене Адамчык.


(Усе фота прадаставіла БАЖ спн. Адамчык)

«Мне вельмі спадабалася. На прэзентацыі прысутнічалі банкіры і іх прыват-кліенты. Пасля ўрачыстага адкрыцця філіі банка адбылася прэзентацыя маёй кнігі “Жанчыны Еўропы”. Зараз у галерэі выстаўляюцца некаторыя старонкі з гэтай кнігі», — падзялілася ўражаннямі з прэс-службай БАЖ спадарыня Адамчык.

Паводле аўтаркі, кніга ўяўляе сабой фотаальбом, у якім сабраныя партрэты жанчын-еўрапеек, іх асяроддзе, інтэр’ер іх дамоў, вандроўкі. Першая прэзентацыя «Жанчын Еўропы» адбылася сёлета ў ліпені ў Монтэ-Карла (Манака). Тады імпрэза ладзілася ў «Sass Cafe» — улюбёным месцы сустрэч знакамітасцяў сусветнага ўзроўню.

Зараз Алена Адамчык працуе над новай кнігай, якая будзе прысвечана жанчынам каралеўства Манака. «Але паралельна хачу рабіць альбом пра жанчын Беларусі і Прыбалтыкі, таму што нашыя жанчыны, іх жыццё і гісторыі мне таксама вельмі цікавыя», — зазначае фотамайстар.

Алена Адамчык прэзентавала сваю новую кнігу ў Монтэ-Карла (ФОТА)

«Беларускі» Алены Адамчык

10:15, 27/10/09
Print this | Праглядаў  340 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.1814 seconds.