29–30 кастрычніка 1937 года ў Мінску расстралялі больш за сто чалавек — у асноўным прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
З нагоды чарговай гадавіны гэтай «чорнай даты» беларускія гісторыкі запрашаюць журналістаў на шэраг мерапремстваў.
28 кастрычніка ў 17.00 у офісе Партыі БНФ адбудецца прэс-канферэнцыя
Каардынацыйнай рады па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.
29 кастрычніка Грамадская ініцыятыва «Мемарыял» ладзіць
Асабліва арганізатары запрашаюць журналістаў друкаваных СМІ, фота- і тэлекарэспандэнтаў.
Збор на Кальварыйскіх могілках у 12.00. Апошняе мерапрыемства адбудзецца ў 18.00 ва ўрочышчы Курапаты.
Таксама 29 кастрычніка ў 16.00 у Курапатах адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага знаку на месцы пахавання, дзе ў 1988 годзе пры раскопках былі знойдзеныя парэшткі людзей.