Паездка для беларускіх журналістаў у Прагу

Паводле паведамлення аб’яднання «Грамадзянская Беларусь»

17 лістапада споўніцца 20 гадоў з таго моманту, калі з гвалтоўнага разгону студэнцкай дэманстрацыі ў Празе пачалася «аксамітная» рэвалюцыя і падзенне камунізму ў тагачаснай Чэхаславаччыне.

З гэтай нагоды міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» запрашае ў Прагу двух беларускіх журналістаў. На працягу пяці дзён (прыкладна 13 — 18 лістапада 2009 г.) яны будуць мець магчымасць рыхтаваць журналісцкія матэрыялы (рэпартажы, апытанні, інтэрв’ю, фотаздымкі) пра тое, як у горадзе праходзіць святкаванне, а таксама як ацэньваюцца тыя палітычныя змены, што адбыліся за дваццаць гадоў.

Арганізатары парэкамендуюць журналістам канцэрты, грамадскія сустрэчы, дыскусіі і выставы, звязаныя з гэтай датай, дапамогуць арганізаваць інтэрв’ю са сведкамі і ўдзельнікамі зменаў 1989 года і наступных гадоў (гісторыкамі, журналістамі, цяперашнімі студэнтамі, актывістамі і г.д.)

Арганізатары бяруць на сябе ўсе грашовыя выдаткі на дарогу і пражыванне, акажуць дапамогу ў афармленні візаў, забяспечаць перакладчыкам (веданне англійскай мовы вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым патрабаваннем).

Увага! Умовай для кампенсацыі выдаткаў з’яўляецца публікацыя матэрыялаў.

Удзельнікі паездкі будуць абраныя на падставе матывацыйнага ліста і прадстаўленых узораў працаў.

У матывацыйным лісце (максімальным памерам — адна старонка А4) назавіце:

— якія тыпы рэпартажаў ці інтэрв’ю вы б хацелі зрабіць у Чэшскай Рэспубліцы (яны могуць тычыцца і актуальных пытанняў (Лісабонская дамова), і гісторыі);
— з якімі людзьмі хацелі б сустрэцца;
— колькі артыкулаў зможаце апублікаваць у сваёй газеце (колькі рэпартажаў на радыёстанцыі).
— Абавязкова назавіце СМІ, у якім працуеце і ў якім будуць апублікаваныя матэрыялы. Далучыце ўзоры сваіх працаў (артыкулы online і да т.п.).

Матывацыйны лісты трэба даслаць не пазней за 18 кастрычніка на адрас info@civicbelarus.eu. На гэты ж адрас звяртайцеся ў выпадку ўзнікнення пытанняў.

17:25, 12/10/09
Раздрукаваць | Праглядаў  411 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.49 seconds.