РУП «Белпошта» адмовілася ўключыць у падпісны каталог газету «Витебский курьер» на
Пра гэта гаворыцца ў лісце ад начальніцы ўпраўлення распаўсюду друкаваных СМІ Марыі Вараб’ёвай ад 28 верасня. Прадпрыемства ўжывае ўжо звыклы для шэрагу недзяржаўных газет аргумент пра тое, што «выбар друкаваных выданняў для фармавання каталогу… з’яўляецца правам РУП «Белпошта»», і што такое супрацоўніцтва яно лічыць «немэтазгодным».
Газета «Витебский курьер» — гэта выданне, зарэгістраванае нядаўна ў Расійскай федэрацыі віцебскімі актывістамі, што раней выпускалі «Витебский курьер М». Выдаўцом газеты цяпер з’яўляецца ТАА Выдавецкі дом «Зубр», галоўным рэдактарам — Алег Баршчэўскі, дырэктарам — Віктар Рамнёў. Газету зарэгістравалі ў Смаленску 29 ліпеня 2009 года як
Распаўсюджваць новае выданне рэдакацыя планавала праз падпіску на «Белпошце» і праз уласную сетку распаўсюднікаў. Аднак віцебскія ідэолагі не даюць дазволу на распаўсюд газеты нават праз прыватнікаў.
11 верасня ідэалагічны аддзел Віцебскага гарвыканкама адмовіўся ўзгадніць уключэнне «Витебского курьера» ў асартыментны пералік выданняў, якія прадае прыватнае прадпрыемства «Віцебскі Корунд». Ідэолагі спаслаліся на адсутнасць «узгаднення з рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі» (Міністэрства інфармацыі — заўв. БАЖ).
Сапраўды, арт. 17 п. 5 новага закона «Аб СМІ» вызначае: «Прадукцыя замежнага СМІ, якая распаўсюджваецца на тэрыторыі РБ без змянення формы і зместу, можа быць распаўсюджаная ў РБ пасля атрымання замежным СМІ адпаведнага дазволу ў рэспубліканскім органе дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі. Парадак выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага СМІ… вызначаецца Саветам міністраў РБ».
Аднак у Мінінфармацыі рэдакцыю запэўнілі, што ніякіх дадатковых дазволаў на распаўсюд ад іх не трэба, бо існуе Міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне друку ад 19 лютага 1998 г. і Рашэнне сумеснай калегіі Дзяржкамдруку РФ і Дзяржкамдруку РБ ад
«Мы плануем абскарджваць рашэнне Віцебскага гарвыканкама — зараз юрысты якраз працуюць над гэтым. Але газета будзе выходзіць незалежна ад рашэнняў уладаў», — запэўнівае галоўны рэдактар выдання Алег Баршчэўскі.
Нагадаем, што недзяржаўная беларуская газета «Витебский курьер М» прыпыніла выхад у пачатку 2009 года з эканамічных прычын — газета была пазбаўлена магчымасці распаўсюджвацца па падпісцы і праз сетку «Саюздруку», друкарні Віцебскай вобласці адмаўляліся з ёй супрацоўнічаць, а перавозка накладу са Смаленску цягнула вялікія фінансавыя выдаткі.