Група міжнародных арганізацый, якія займаюцца пытаннямі СМІ і свабоды прэсы, па выніках візіту сумеснай дэлегацыі ў Беларусь, што адбыўся 20–24 верасня, заклікала ўлады краіны прывесці медыясферу краіны ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
Група вітае апошнія змены і зазначае, што ціск на СМІ і журналістаў зменшыўся. У той жа час, гэтыя змены павінны стаць трывалымі, каб забяспечыць правы журналістаў і распачаць рэформы медыясферы, якія даўно наспелі. Гэткія змены мусяць быць доўгатэрміновымі і незваротнымі.
У Мінску дэлегацыя сустрэлася з
Арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў місіі і падпісалі гэтую заяву, прадставяць поўную справаздачу ў якасці свайго ўнёску ў дыялог па правах чалавека паміж Еўразвязам і Беларуссю і распаўсюдзяць яе сярод іншых міжнародных арганізацый.
Арганізацыі, якія падпісаліся ніжэй, лічаць, што:
Рэкамендацыі:
Наступныя рэкамендацыі, якія зрабіла група, скіраваныя на паляпшэнне і аздараўленне сітуацыі са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі і для дзяржаўных, і для недзяржаўных СМІ, а таксама на павышэнне прафесіяналізму, плюралізму і ролі СМІ ў дэмакратычным грамадстве.
1. Рэдакцыйная незалежнасць дзяржаўных і недзяржаўных СМІ павінна паважацца, а самі яны не мусяць цярпець пераслед за сваю прафесійную дзейнасць;
2. Недзяржаўныя СМІ мусяць мець права і магчымасць дзейнічаць і развівацца ў роўных эканамічных умовах, у тым ліку мець права распаўсюджвацца без усялякіх абмежаванняў і дыскрымінацыі;
3. Правілы і ўмовы акрэдытацыі журналістаў павінны быць зацверджаныя. Яны мусяць быць празрыстымі, зразумела выкладзенымі і справядлівымі, а таксама скіраванымі на доступ усіх журналістаў да грамадска важнай інфармацыі;
4. Журналістам не павінны перашкаджаць рабіць рэпартажы з грамадска важных падзеяў і дэманстрацый;
5. Выдаткаванне частотаў і ліцэнзій на тэле- і радыёвяшчанне павінна быць вызначана заканадаўствам у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, а за самой працэдурай мусіць наглядаць цалкам незалежны рэгулюючы орган, каб забяспечыць плюралізм ў галіне электронных СМІ;
6. Закон «Аб СМІ», Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і артыкулы Крымінальнага кодэкса, якія тычацца дыфамацыі, павінны быць прыведзеныя ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды прэсы і свабоды выказванняў;
7. Улады павінны забяспечыць роўнае стаўленне да арганізацый, якія прадстаўляюць журналістаў;
8. Сродкі масавай інфармацыі, улады і грамадзянская супольнасць павінны працягваць дыялог наконт паляпшэння палітыкі і практыкі ў галіне СМІ.
Мінск, 24 верасня 2009 г.
Заяву падпісалі наступныя арганізацыі:
1. Article 19
2. Civil Rights Defenders
3. Committee to Protect Journalists
4. Danish Union of Journalists
5. Index on Censorship
6. International/European Federation of Journalists
7. International Media Support
8. International Publishers' Association
9. International Pen
10. International Press Institute
11. Open Society Institute
12. PressNow
13. Reporters without Borders
14. World Association of Newspapers and News Publishers