Такое рашэнне прыняла Рада арганізацыі 24 верасня.
З 25 жніўня ГА «БАЖ» абвясціла прыём заявак ад СМІ і журналістаў, якія жадаюць паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне прэміі імя Герда Буцэрыуса і адпавядаюць умовам Фонда Цайт. Паколькі самавылучэнне на конкурс немагчыма, арганізацыя прапанавала ахвотным звярнуцца да яе па рэкамендацыю.
За гэты час у БАЖ прыйшлі заяўкі ад рэгіянальнай газеты «Борисовские новости», лунінецкай
Ліст у падтрымку «Борисовских новостей» даслала Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі». Марыну Коктыш падтрымаў адмысловым зваротам да Рады галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч.
Пасля кароткіх прэзентацый прадстаўнікоў рэдакцый і выказванняў «за» і «супраць» названых кандыдатаў адбылося закрытае галасаванне.
Па яго выніках сярод рэдакцый перамагла
Большасцю галасоў Рада падтрымала таксама вылучэнне кандыдаткай на прэмію Марыны Коктыш.

М. Коктыш
«Рада БАЖ мае права рэкамендаваць Фонд ўзнагародзіць нашых кандыдатаў, але гэта не гарантуе, што наша рашэнне ўлічаць», — нагадала намесніца старшыні БАЖ Аліна Суравец.
Акрамя вылучэння на прэмію «Цайт», Рада разгледзела яшчэ некалькі пытанняў. Жанна Літвіна выступіла з кароткім аглядам самых значных падзей у жыцці прафесійнай супольнасці за апошні час. У прыватнасці, яна коратка распавяла пра візіт міжнароднай журналісцкай місіі, што працавала ў Мінску з 21 па 23 верасня.
Асобна старшыня БАЖ спынілася на падзеях 16 верасня, калі журналісты сутыкнуліся з грубымі перашкодамі ў працы з боку праваахоўных органаў.
«Гэтыя падзеі нас вельмі ўзрушылі, бо наперадзе ў нас - мясцовыя і прэзідэнцкія выбары. Калі мы не праявім грамадзянскую пазіцыю зараз, такое стаўленне да нас можа ператварыцца ў сістэму», - падкрэсліла яна.
Старшыня Камісіі па этыцы БАЖ Анатоль Гуляеў прэзентаваў Радзе праект новага Палажэння аб Камісіі, распрацаванага замест мінулага, састарэлага. Па словах сп-ра Гуляева, дакумент рыхтаваўся на падставе аналагічных дакументаў, якімі карыстаецца журналісцкая супольнасць Польшчы, Літвы, Скандынавіі, Расіі. «Мы вельмі не хочам, каб наша Камісія ператваралася ў журналісцкую інквізіцыю, і гэтым падыходам кіраваліся», - падкрэсліў Анатоль Гуляеў.
Сябры Рады прагаласавалі за тое, каб зацвердзіць Палажэнне. (ЦАЛКАМ ПРАЕКТ ДАКУМЕНТА МОЖНА ПРАЧЫТАЦЬ ТУТ).