У сераду ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбыўся брыфінг з удзелам міжнароднай журналісцкай місіі, што працавала ў Беларусі з 21 да 23 верасня. З сямі ўдзельнікаў місіі ў брыфінгу ўдзельнічалі толькі чацвёра — астатнія ў сераду пакінулі Беларусь.

Замежныя госці ўстрымліваліся ад афіцыйнага падвядзення вынікаў візіту — па іх словах, ім трэба некалькі дзён, каб выкласці свае высновы ў адмысловай заяве.
Дакумент маюць разгледзець і падпісаць (альбо ўстрымацца ад падпісання) паўтара дзесятка міжнародных арганізацый, сярод якіх — «Article 19», «Civil Rights Defenders» (былы Шведскі Хельсінкскі камітэт, прадстаўніцы якога адмовілі ў беларускай візе), Дацкі саюз журналістаў, Камітэт абароны журналістаў, «Index of Censorship», Еўрапейская федэрацыя журналістаў, Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ), Міжнародны
Дэталёвую справаздачу аб візіце місія прадставіць 16 кастрычніка ў Стакгольме — сталіцы Швецыі, якая старшынюе ў Еўразвязе.
Тым не менш, адказы на пытанні журналістаў пад час брыфінгу ўжо зараз дазваляюць ацаніць агульны настрой дэлегацыі.
Пра ролю місіі

Марк Грубер, еўрапейскі судырэктар МФЖ: «Місія мела на мэце ўсебаковую ацэнку сітуацыі з прэсай і ўмоваў, у якіх працуюць беларускія журналісты. Мы ацэнім сітуацыю са СМІ і падрыхтуем сумесную заяву і даклад, які прадставім 16 верасня ў Сткагольме.
Мы пачалі працу ў панядзелак і за гэты час сустрэліся з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, з міжнароднымі арганізацыямі, журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, амбасадарамі краін Еўразвязу…
Мы тут не для таго, каб прапагандаваць прынцыпы дэмакратыі. Мэта нашых заявы і дакладу — указаць на канкрэтныя выпадкі, канкрэтныя праблемы. Я думаю, што прагматычны, практычны падыход лягчэйшы для ўспрымання і ў Беларусі, і ў Еўзразвязе».
Рохан Асока Яясякера, намеснік дырэктара арганізацыі «Index pf Censorship»: «Мы засноўваем нашу ацэнку на міжнародна прызнаных нормах. Мы тут, каб дапамагчы беларускім медыям і беларускім уладам знайсці найлепшыя рашэнні па кожным з праблемных пытанняў…
Мы не палітычная місія, і гэта павінна прагучаць вельмі выразна. Мы — група арганізацый, у якіх ёсць шмат досведу ў пытаннях паляпшэння працы СМІ. Не наша задача — прыйсці і распавядаць, што вам трэба. Вы самі павінныя вызначыць свае патрэбы і звярнуцца да нас, патлумачыўшы, што вам трэба…»
Пра сустрэчу з Наталляй Пяткевіч
М. Грубер: «Я ведаў, што гэта будзе адно з першых пытанняў. Мы гутарылі з ёй пра агульную структуру функцыянавання СМІ ў краіне, бо цікавіліся развіццём усіх СМІ. Галоўныя пункты, на якіх мы засяроджвалі ўвагу, — гэта распаўсюд прэсы, доступ да інфармацыі, акрэдытацыя замежных СМІ, рэгуляванне размеркавання радыё- і тэлечастот, некаторыя пункты закона „Аб СМІ“,„Аб супрацьдзеянні экстрэмізму“…
Яна не была здзіўленая нашымі пытаннямі. Яна прызнала, што сітуацыя змяняецца — нават калі марудна. Аднак нам падалося, што яна не да канца разумее той непаслядоўнасці, што існуе ў стаўленні дзяржавы да СМІ розных форм уласнасці. Яна лічыць, што ў законе „Аб СМІ“ ніякіх праблем няма. Нам жа падаецца, праблема не ў тым, як прымяняюцца некаторыя палажэнні. Мы лічым, што праблема ў самім існаванні некаторых артыкулаў.
У нас не было ніякіх дамоўленасцяў пад час сустрэчы з Наталляй Пяткевіч…»
Джэйн Мёлер Ларсэн, праграмная каардынатарка арганізацыі International Media Support: «З іншага боку, у Пяткевіч была адкрытая пазіцыя адносна змен у парадку размеркавання радыё- і тэлечастот. Яна прызнала, што сістэма працы Камісіі, якая размяркоўвае частоты, павінна стаць больш празрыстай, і запэўніла, што гэтае пытанне будзе ў найбліжэйшы час вырашацца».
Р. Яясякера: «Мы закраналі пытанне прыватызацыі СМІ ў Беларусі — у першую чаргу тых, якія належаць дзяржаве альбо маюць долю дзяржаўнага капіталу. Нам падалося, што Пяткевіч у прынцыпе не супраць гэтай ідэі — з таго гледзішча, што гэта можа зэканоміць дзяржаве грошы. Але яна лічыць, што гэты працэс павінен быць добра кантраляваны…
Калі мы ўзнялі пытанне пра тое, што дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ
У нас быў дастаткова адкрыты абмен меркаваннямі. На дадзены момант гэта бадай усё, чаго мы імкнуліся дасягнуць…»

Пра доступ да інфармацыі
Д. Ларсэн: «У чым уся наша група пераканалася — дык гэта ў тым, што зараз у Беларусі адсутнічае празрыстасць у механізмах прадастаўлення журналістам інфармацыі. На рэгіянальным узроўні сустракаецца неразуменне таго, што такое «грамадска важная інфармацыя»… Мясцовыя ўлады маюць магчымасць інтэрпрэтаваць правілы доступу да інфармацыі
Р.Яясякера: «Калі ў вас справядлівыя правілы — гэта гарантыя таго, што ўся сістэма будзе працаваць справядліва. Калі ж яны ў вас незразумелыя ці іх наогул няма, тады не будзе ніякай сістэмы. У свеце ўжо ёсць даследаванні таго, што такое „справядлівыя правілы“: над гэтм працуюць ў Еўразвязе, ЮНЭСКА, АБСЕ, і таму для ўладаў Беларусі наўрад ці будзе складана распрацаваць на іх падставе свае правілы…»


Пра беларускую медыясупольнасць і перспектывы яе самарэгулявання
Р. Яясякера: «Важныя тут не нашыя ўражанні, а тое, чаго мы хочам дасягнуць. А мы хочам дасягнуць лепшай сітуацыі са СМІ — і дзяржаўнымі, і недзяржаўнымі. Гэта ключавая мэта. Мы размаўлялі з прадстаўнікамі як адной, так і другой сферы. Мы разумеем, што ёсць разыходжанні. Але, разам з тым, мы разумеем, што медыясупольнасць зможа дасягнуць нашмат больш, калі будзе працаваць як адзінае цэлае.
Ужо ёсць некалькі сфер, у якіх медыясупольнасць можа працаваць разам. Мы гэта бачым. Шмат якія рэчы ў вас проста знаходзяцца на пачатковай стадыі развіцця. Але ўсё з чагосьці пачынаецца…»
М.Грубер: «Грамадская каардынацыйная рада ў сферы СМІ — гэта не паказнік паляпшэння сітуацыі, але стварэнне платформы для дыскусіі. Безумоўна, мы ведаем, як былі прызначаныя сябры гэтай рады, ведаем, што яе рашэнні не маюць абавязковай сілы…»
Р.Яясякера: «Магчыма, гэта не тая рада, якая патрэбная медыясупольнасці. Але не выключана, што з яе народзіцца тая структура, якая насамрэч патрэбная. Канечне, нельга назваць органам самарэгулявання орган, які прызначаецца. Але, калі прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ навучацца працаваць разам у такіх інстытуцыях, як гэтая, то, можа, з цягам часу створаць сваю?..»
Пра сустрэчы з прадстаўнікамі «Белсаюздруку» і Міністэрства інфармацыі
Р.Яясякера: «З пункту гледжання прадстаўнікоў сістэмы Саюздруку, праблема распаўсюду недзяржаўных СМІ ляжыць у плоскасці эканамічных стасункаў. Але мы бачылі дастаткова доказаў, каб зразумець, што гэта не зусім так. Для нас відавочна, што сёння гэтая сістэма несправядлівая. На жаль, было вельмі цяжка пераадолець разрыў паміж нашай пунктам гледжанні і іхным. Але мы збіралі факты самі і выкажам сваё стаўленне ў дакладзе…»
М. Грубер: «Наша логіка простая: чаму да 2005 года „Саюздрук“ спраўляўся з распаўсюдам гэтых газет, а пасля 2005 года раптам перастаў спраўляцца?…»
Р.Яясякера: «У Мінінфармацыі на нас абрынулі шмат лічбаў. Яны спрабавалі падаць сітуацыю так, што недзяржаўная прэса прадаецца горш, чым дзяржаўная. Але, шчыра кажучы, мяне не вельмі пераканала тое, што яны мне казалі…»
Петкевич уверила представителей международной миссии, что со СМИ у нас все в порядке
Наталья Петкевич: Ситуация в СМИ медленно, но меняется
Предварительный отчет экспертов в области СМИ о визите в Беларусь будет готов через несколько дней