Журналістам груба перашкаджалі выконваць прафесійныя абавязкі

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Журналістам беларускіх і замежных СМІ не давалі здымаць падзеі на Кастрычніцкай плошчы Мінска ўвечары 16 верасня, дзе адбывалася акцыя памяці зніклых 10 гадоў таму палітыка Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага.

На кожнага журналіста даводзілася па 2 чалавекі ў цывільным, якія захіналі іх відэа- і фотакамеры, адштурхоўвалі ад дэманстрантаў, нягледзячы на наяўнасць у журналістаў рэдакцыйных пасведчанняў.


Фота Я. Мельнікавай


Фота Я. Мельнікавай 

Каля 18.00 некалькі дзесяткаў чалавек сталі ўздоўж праспекта Незалежнасці на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі зніклых і расцяжкай “Мы помнім”.

Іх адразу ж блакавалі супрацоўнікі АМАП, адгарадзіўшы ад праезджай часткі праспекта. (Паводле ацэнак відавочцаў, колькасць міліцыі больш як удвая перавышала колькасць удзельнікаў акцыі). Адначасова на плошчу прыбегла група людзей у цывільным, якія “заняліся” журналістамі, перашкаджаючы ім здымаць.

Затым падагналі некалькі міліцэйскіх аўтобусаў, куды пасля сілавога затрымання загналі ўсіх удзельнікаў акцыі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы. (Каля 21.30 усіх затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў).

Агулам акцыя доўжылася не больш за 10 хвілін.

«Гэта вельмі грубы жэст з боку ўладаў і трывожны знак для прэсы, —  пракаментавала падзеі 16 верасня старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна. — Недапушчальна і непрымальна парушаць гарантаванае законам прафесійнае права журналістаў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі».

Нагадаем, што п. 2.2 арт. 34 дзейнага закона «Аб СМІ» («Статус журналіста сродку масавай інфармацыі») дазваляе яму «прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў альбо надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю».

20:19, 16/09/09
Раздрукаваць | Праглядаў  679 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4765 seconds.