«Рэгіянальная газета» запусціла новы сайт

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Днямі стартавала новая версія вэб-сайта «Рэгіянальнай газеты», якая выходзіць у Маладзечна.

Над інтэрнет-версіяй выдання зараз працуюць усяго 3 чалавекі. «Мы хочам узяць за правіла – спачатку пісаць для сайта, а ўжо потым абслугоўваць папяровую версію», — кажа галоўны рэдактар выдання Аляксандр Манцэвіч.

Сайт не з'яўляецца люстраным адбіткам «папяровай версіі», хаця пакуль іх кантэнт, паводле рэдактара, супадае на 80%. З цягам часу супадзенняў будзе ўсё менш, спадзяецца ён: «Пры тыднёвым рытме жыцця “Рэгіянальнай газеты” мы будзем напаўняць сайт навінамі штодня».

Па словах А. Мацэвіча, Інтэрнет дазваляе наладзіць паўнавартасную зваротную сувязь з чытачом. І аўдыторыя сайта значна больш актыўная, чым аўдыторыя газеты – людзі ахвотна каментуюць паведамленні, даюць парады і г.д.

«Мы не баімся, што наш інтэрнет-сайт з цягам часу выцесніць папяровую “Рэгіянальную газету”, — упэўнены А. Манцэвіч. — Мы бачым сваю будучыню ў сімбіёзе дзвюх версій выдання».

Сайт «Рэгіянальнай газеты» – rh.by

10:01, 12/06/09
Print this | Праглядаў  562 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.1768 seconds.