Журналісты з г. Горкі (Магілёўская вобл.) спрабуюць зарэгістраваць новую «агульнапалітычную» газету.
24 сакавіка Эдуард Брокараў — галоўны рэдактар маланакладнай газеты «Узгорак» — падаў дакументы на рэгістрацыю гэтага выдання ў Міністэрства інфармацыі. Па словах журналіста, кіраўнік аддзелу рэгістрацыі Віктар Гурэцкі пацвердзіў, што ўсе дакументы аформленыя правільна, і сказаў патэлефанаваць праз месяц па вынікі. Па словах

Эдуард Брокараў (фота БАЖ)
«Мы чакалі, пакуль новы закон уступіць у сілу, бо па старым зарэгістраваць мясцовую газету было нерэальна, — кажа галоўны рэдактар. — У 2003 г. я спрабаваў зарэгістраваць газету і на працягу года атрымаў 11 адмоваў. Схема была простая: я звяртаюся да дырэктара
Маланакладная (299 асобнікаў) газета «Узгорак» пачала выходзіць у 2007 годзе. (На гэты момант выйшла ўжо 67 нумароў выдання). Па словах Эдуарда Брокарава, выданне самаакуплялася, але прыбытку не прыносіла, таму выдаўцы вырашылі зарэгістраваць ужо раскручаны ў Горках «брэнд» і павялічыць наклад.
«Спроба зарэгістраваць нашу газету — гэта своеасаблівы „тэст“ для Міністэрства інфармацыі, пасля якога будзе зразумела, чаго варта чакаць далей», — лічыць Эдуард Брокараў.
Нагадаем, што паводле «старога» закона «Аб друку і іншых СМІ» да заявы аб рэгістрацыі СМІ трэба было прыкладаць дакументы аб узгадненні размяшчэння рэдакцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі (арт. 10). Менавіта гэтая норма часта рабілася галоўнай перашкодай для рэгістрацыі недзяржаўных выданняў. У новым законе «Аб СМІ» такога патрабавання няма.