Парадыгма Інтэрнету — гэта самарэгуляванне. І лепей нам самім дамовіцца, чым нехта прыйдзе з бізуном і скажа: раз вы такія несвядомыя, дык зараз мы тут будзем рэгламентаваць і рэгуляваць.
Выкарыстанне чужога кантэнту — гэта адна з самых балючых праблем. Прычым, як ні парадаксальна, крадуць інфармацыю менавіта профі.
Блогерам чужыя лаўры не патрэбныя. Увогуле, класічны блог — гэта гіперспасылка і маленькі камент, маленькая рэмарка. Я часам праглядаю, як блогеры каментуюць нейкія мае артыкулы. Ён, канешне, можа змяшаць мяне з гразёю, але напачатку абавязкова зазначыць: «Як піша спадар Класкоўскі на naviny.by…» — і зробіць гэта акуратненька, з наўпроставай гіперспасылкай.
А вось у профі спакуса скрасці значна мацнейшая. Таму што ён атрымлівае «аклад жалавання», яму трэба выдаваць нейкі ўласны прадукт. А кадраў, рэсурсаў мала, не хапае крэатыву, а то і жадання. Навошта, маўляў, напружвацца, бегаць недзе, калі можна гатовенькае акуратненька ўзяць у іншых і выдаць за свой кантэнт?
Прадстаўнікоў некаторых рэсурсаў (прычым, даволі раскручаных, якіх цытуюць замежныя СМІ) я ніколі не бачыў ні на адным мерапрыемстве, ні на адной акцыі. Як дурні туды пруцца журналісты БелаПАНу, рызыкуючы іншым разам і гумавым дручком па хрыбце атрымаць… Яны цягаюць каштаны з агню, а
Ёсць, канешне, такая рэч, як аператыўная аналітыка — гэта адна з «фішак» «Беларускіх навінаў». Мы можам узяць інфармацыю БелТА, «Інтэрфаксу», але толькі як штуршок, базу для ўласнай аналітыкі. Гэта не проста кампіляцыя — узялі, перапісалі два словы і падалі як свой уласны матэрыял.
Так што адна рэч — калі робіцца сумленны дайджэст альбо аператыўная аналітыка, а зусім іншая — калі за кошт паразітавання на чыімсьці прадукце нейкі рэсурс робіць сабе імідж, раскручваецца і г.д.
Пры гэтым трэба адзначыць, што эпоха грубага плагіяту ўжо паціху адыходзіць у мінулае. Цяпер ужо рэдка цалкам прысабечваюць нейкія артыкулы — пайшлі больш тонкія метады.

Самае распаўсюджанае — гэта маскіроўка спасылкі. То бок — не скажаш, што «садралі». Спасылка на крыніцу ёсць, але яна,
Яшчэ адзін хітры прыём — калі цалкам бярэцца нейкі матэрыял, але спасылка ставіцца не зверху і не знізу (і тады зразумела, што гэты артыкул цалкам узяты аднекуль), а ў сярэдзіне. «ВВП, як паведамляе БелаПАН, вырасце на столькі і столькі адсоткаў…» І ўражанне такое, што БелаПАН спрычыніўся толькі да інфармацыі пра ВВП, хаця насамрэч яму належыць увесь артыкул.
Я сфармуляваў некалькі правілаў сеціўнай этыкі, як мне падаецца, вельмі простых. Не трэба нейкі вялікі кодэкс пісаць, дастаткова дамовіцца пра некалькі элементарных пастулатаў, і гэта будзе зусім іншы ўзровень сеціўнай культуры.
1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта «гіпер-» і менавіта на канкрэтную публікацыю, а не проста на сайт. На жаль, гэта рэдка робяць нават рэсурсы, якія ў іншым паказваюць прыклады этычнай працы. Так, гэта вымагае трохі большых затрат часу, але затое не раздражняе карыстальніка, які і так ведае адрас галоўнай старонкі рэсурсу, але хоча праглядзець першакрыніцу.
2. Перадрук ёсць перадрук. Калі мае месца перадрук, то гіперспасылку варта не тапіць недзе у глыбіні тэксту, а ставіць пад ці над матэрыялам. (Бо іншым разам спасылку на першакрыніцу можна убачыць прыхаванай недзе ў сярэдзіне нататкі. І невядома, тычыцца спасылка нейкай канкрэтнай фразы, лічбы ці ўсёй нататкі).
3. Цытата ёсць цытата. Пры даслоўным выкарыстанні фрагментаў чужога тэксту трэба афармляць іх паводле ўсіх правілаў
4. Пры перадруку арыгінальных тэкстаў падпісваць іх прозвішчам аўтара, а не толькі назвай СМІ. Асабліва гэта важна, калі перадрукоўваецца не інфармацыйная нататка, а каментар, меркаванне. Іначай аўтару, які стараўся зрабіць адметны, нестандартны твор, вядома ж, крыўдна. Ды і некарэктна выдаваць яго погляд за пазіцыю пэўнага рэсурсу, кшталту: «Як мяркуюць naviny.by». Бо на тых Навінах. Бай выступаюць і Зімоўскі, і Класкоўскі…
5. Не скажаць сэнс перадрукаваных матэрыялаў занадта экспрэсіўнымі, хуліганскімі загалоўкамі дзеля таго, каб стварыць ілюзію сенсацыйнасці ды спаймаць чытача на кручок. (Скажам, ідзе парламенцкі карэспандэнт БелаПАН у Нацыянальны сход, робіць нататку пра пасяджэнне нейкай камісіі, а потым на ультрарэвалюцыйным рэсурсе даюць: «Чарговае ганебнае рашэнне «палаткі»… Потым гэтага карэспандэнта і на парог не пусцяць, не акрэдытуюць! І даводзь потым, што ты не вярблюд, што гэта не ты прыдумаў такі загаловак… Часам, канечне, мяняць трэба, таму што, напрыклад, агенцтвы найчасцей даюць сухія разгорнутыя загалоўкі, якія не ўпісваюцца ў стыль канкрэтнага рэсурсу. Але трэба мець пачуццё такту, густу і не «падстаўляць» аўтараў.
І яшчэ адзін спосаб павышэння сеціўнай культуры — гэта сістэмная адукацыя. У Байнеце на 99% працуюць самавучкі. Так, яны маюць дыпломы журфака і г.д. Але патрэбная сістэмная адукацыя менавіта ў галіне