Фільм пра беларускіх журналістаў сабраў поўную залу ў Амстэрдаме

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

­На Міжнародным кінафестывалі IDFA ў сталіцы Нідэрландаў пры аншлагу адбыўся паказ дакументальнага фільма «Журналісты» беларускага рэжысёра Алега Дашкевіча. Стужка распавядае пра жыццё і працу беларускіх журналістаў у сённяшніх умовах.


«Сваім фільмам я паспрабаваў паказаць рэаліі сённяшняй журналісцкай працы ў нашай краіне, — распавёў прэс-службе ГА «БАЖ» Алег Дашкевіч. — Некалькі герояў — сярод якіх Святлана Калінкіна, Таццяна Снітко, Павел Шарамет, Славамір Адамовіч ды іншыя — распавядаюць пра праблемы, з якімі сутыкаюцца журналісты штодня, пра небяспеку, якую ўяўляе сабой журналісцкая праца ў Беларусі. Гэта і праблема заробкаў, і мачымасць апынуцца ў судзе за свае публікацыі ці сюжэты, і складанасці з атрыманнем інфармацыі, і пагроза згубіць працу (бо шмат якія незалежныя выданні закрываюцца, а новыя не ўзнікаюць), і шмат што яшчэ».

Паводле Алега Дашкевіча, ён спрабаваў распавесці і пра журналістаў, якія працуюць у дзяржаўных беларускіх СМІ. «Я вельмі хацеў, каб у фільме быў прадстаўлены і іншы бок, але мае спробы дамовіцца з прадстаўнікамі афіцыйнай прэсы не далі плёну», — распавёў рэжысёр.

Алегу Дашкевічу ўжо паведамілі, што арганізацыя «Amnеsty International» уключыла яго фільм у праграму свайго штогадовага конкурсу.

 

Фильм Олега Дашкевича на фестивале в Амстердаме 

Беларускае дакумэнтальнае кіно - у Амстэрдаме 

13:04, 03/12/08
Раздрукаваць | Праглядаў  501 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4755 seconds.