У дзяржаўны продаж вярнулі «Народную волю», на чарзе і тыднёвік «Наша Ніва», які ўжо заключыў адпаведныя дамовы зь «Белсаюздрукам» і «Белпоштай». А як справы ў іншых недзяржаўных выданьняў, якія ўжо некалькі гадоў знаходзяцца ў няроўных умовах зь дзяржаўнымі газэтамі?
Тыднёвік «Свободные новости» яшчэ 6 гадоў таму быў выкінуты з падпіснога каталёгу «Белпошты». Выданьню цудам удалося захаваць адносіны зь «Белсаюздрукам», і таму прадаюць газэту ўсё ж у шапіках гэтай дзяржаўнай структуры. Аднак калі б не абмежаваньні ў падпісцы, сёньняшні тыраж у 22 тысячы даўно б ужо значна вырас, мяркуе рэдактар Васіль Зданюк. У верасьні, згадвае рэдактар, ён зьвяртаўся зь лістом у «Белпошту», каб «Свободные новости» вярнулі ў падпіску, але нават не атрымаў адказу.
Тое, што «Народнай волі» і «Нашай Ніве» такі дазвол далі, спадар Зданюк успрымае як добры знак:
«Калі беларускія ўлады будуць пасьлядоўнымі,
Вельмі спадзяюся, што гэта першы крок, за якім будуць наступныя
то, спадзяюся, наступны крок будзе такі, што і адносна іншых выданьняў вырашыцца праблема з распаўсюдам і друкам. Вельмі спадзяюся, што гэта першы крок, за якім будуць наступныя».
Васіль Зданюк вітаў дзейнасьць Беларускай асацыяцыі журналістаў, якая, паводле яго, адстойвае інтарэсы незалежных выданьняў перад афіцыйнымі ўладамі.
Асабліва ў цяжкім стане
«Мне адзін дзядзька з канторы, якая ўсе ведае — разумееце, зь якой? Што на тры літары — сказаў: газэта „Вольнае Глыбокае“ занесеная ў адмысловы сьпіс апазыцыйных выданьняў, у які трапляюць сур’ёзна і надоўга».
Паводле Ўладзімера Скрабатуна, у мясцовых установах «Белпошты» і «Белсаюздруку» зацікаўленыя ў вяртаньні «Вольнага Глыбокага», бо гэта дапаможа выконваць плян, але на абласным узроўні справа тармозіцца.
Баранавіцкае выданьне
«Намі гуляюць, як лялькамі, а грунтоўна пытаньне не вырашаецца. 8 лютага ўступіць у дзеяньне новы закон, які яшчэ горшы. А тое, што кагосьці вяртаюць у распаўсюджваньне, дык празь некалькі месяцаў гэтак жа лёгка могуць зноў выкінуць. Таму добрая навіна, але нават ня крок, не палова, а толькі чвэрць кроку да таго, каб свабода слова пачала панаваць у Беларусі».