Пра ідэю правядзення кампаніі «Чысты Байнет» ГА «БАЖ» распавядала яшчэ паўгода таму. 29 траўня арганізацыя зладзіла «круглы стол» з удзелам медыяэкспертаў, юрыстаў, прадстаўнікоў некалькіх інфармацыйных інтэрнет-рэсурсаў, якія абмеркавалі магчымасць правядзення доўгатэрміновай кампаніі «Чысты Байнет». Сярод іх былі прадстаўнікі naviny.by, «Нашай Нівы», «Салідарнасці», Generation.by, ximik.info ды іншых.
Мэта акцыі — заахвоціць прадстаўнікоў Байнету дамовіцца паміж сабою пра выкананне стандартаў «традыцыйнай» журналістыкі, адказнае стаўленне да працы з інфармацыяй (асабліва чужой), захаванне этычных норм, прынятых у прафесійным асяроддзі. Аналагічную кампанію, дарэчы, ладзіла некалькі гадоў таму украінская
Нядаўна да ініцыятывы далучылася грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма», якая з’яўляецца інфармацыйным партнёрам БАЖ.
Першым этапам кампаніі мусіць стаць шырокае грамадскае абмеркаванне розных аспектаў прафесійнай працы ў Байнеце — з удзелам супрацоўнікаў асноўных інфармацыйных айчынных
Ініцыятыўная група не прапануе гатовых «рэцэптаў» самарэгулявання і спадзяецца, што яны будуць выпрацаваныя менавіта ў працэсе шырокага абмеркавання. Да таго, ж ініцыятары кампаніі лічаць, што само абмеркаванне дазволіць прыцягнуць увагу да гэтай тэмы і, магчыма, заахвоціць карыстальнікаў Байнету больш адказна ставіцца да сваёй місіі.
Нагадваем, што на форуме БАЖ створаная адмысловая тэма «Чысты Байнет», дзе можна дзяліцца сваімі меркаваннямі наконт правядзення кампаніі і магчымых пунктаў будучага «пагаднення».
Сёння ГА «БАЖ» пачынае публікаваць матэрыялы «круглага стала», каб заахвоціць да ўдзелу ў дыскусіі як мага больш шырокае кола журналістаў і чытачоў.

А. Класкоўскі (фота БАЖ)
Аляксандр Класкоўскі, журналіст кампаніі БелаПАН, былы рэдактар
«І БелаПАН, і „Белорусские новости“ спазнаюць праблему крадзяжу інфармацыі ў Інтэрнеце на ўласнай „скуры“. Трошкі, праўда, ужо „паабчасаліся“ — такога ўжо няма, як было некалькі гадоў таму, калі думалі, што Інтэрнет — гэта нібыта не журналістыка, і што на яго не распаўсюджваецца аўтарскае права… Аднак многія
Тое, што рэсурсы бяруць інфармацыю адзін у аднаго, само па сабе не страшна. Бывае, што ў іх проста няма магчымасці трымаць уласную сетку карэспандэнтаў. Але няхай яны тады тыражуюць гэтую навіну не як сваю ўласную, а згадваючы аўтара! А то атрымліваецца „танна і сярдзіта“ — набыць хостынг недзе, пасадзіць 2–3 чалавек, якія б маніторылі ўсе рэсурсы і хуценька новую інфармацыю „перадзіралі“. Вельмі эканамічны атрымліваецца праект. Бо далей пачнуць цытаваць ужо гэты партал і лічаць, што гэта ён дае тую інфармацыю… Хоць фактычна іх укладу тут няма. Безумоўна, гэтая праблема існуе, і з ёй трэба нешта рабіць.
Канешне, нельга зрабіць „рэвалюцыю“ — нельга дамагчыся, каб заўтра ўсе сталі „
У прынцыпе, усе магчымыя правілы працы ў Інтэрнеце падпадаюць пад універсальныя прынцыпы журналісцкай этыкі. Гэта мусіць быць набор нейкіх канкрэтных патрабаванняў. Напрыклад:
1) Пры даслоўным выкарыстанні фрагментаў чужога тэксту афармляць іх паводле ўсіх правілаў цытавання — тобок, браць у двухкоссе і г.д. (Бо іншым разам спасылку на першакрыніцу можна убачыць „прыхаванай“ недзе ў сярэдзіне нататкі. І невядома, тычыцца спасылка нейкай канкрэтнай фразы, лічбы ці ўсёй нататкі);
2) Не афармляць кампіляцыю з чужых тэкстаў як уласны прадукт;
3) Пры перадруку арыгінальных тэкстаў падпісваць іх прозвішчам аўтара, а не толькі назвай СМІ. Асабліва калі гэта не інфармацыйная нататка, а каментар, меркаванне;
4) Не скажаць сэнс перадрукаваных матэрыялаў сенсацыйнымі экспрэсіўнымі загалоўкамі»…

П. Быкоўскі (фота Радыё "Свабода")
Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, кіраўнік аддзела палітыкі штотыднёвіка «Белорусы и рынок», карэспандэнт радыё «Нямецкая хваля»:
Я лічу, што патрэбныя шумныя кампаніі, якія паказвалі б, што «так рабіць нельга». Гэта прымушае задумацца тых, хто парушае нормы прафесійнай этыкі.
Наконт выказвання А. Класкоўскага пра кампіляцыі: паводле аўтарскага права, кампіляцыя ўжо сама набывае рысы аўтарскага права, і на яе трэба будзе спасылацца пры перадруку. Увогуле, праблема аўтарскага права шырэйшая за
Што тычыцца «кампіляцыйнага» падыходу некаторых рэсурсаў, тут ёсць і плюсы і мінусы. Як правіла, такія сервісы якраз даволі папулярныя ў чытачоў. Іншае пытанне — ці маюць яны права размяшчаць гэтыя навіны. Калі навіны выкладзеныя для бясплатнага доступу — адно, калі па дамове з інфармацыйнымі агенцтвамі — гэта зусім іншае…
Мне здаецца, неблагая ідэя нейкай «заахвочвальнай ўзнагароды» для інтэрнет-рэсурсаў — дыплома, знаку якасці, дзе паведамлялася б, што той ці іншы рэсурс працуе сумленна. Маўляў, «мін няма». Такія рэчы для

А. Аляксандраў (фота БАЖ)
Андрэй Аляксандраў, галоўны рэдактар
Першапачаткова ідэя была — стварыць нейкі «знак якасці», які б ставіўся на сайт, і гэта азначала б, што рэсурс прымае ўмовы пагаднення. Я б рабіў упор на добрую рэпутацыю рэсурсу. У Інтэрнеце пытанне рэпутацыі сёння яшчэ больш актуальнае, чым у друкаваных СМІ.
Сэнс кампаніі — нават у самым яе працэсе. Галоўнае не тое, што нехта ў некага нешта скраў. Важна, што ў сённяшніх ўмовах пэўная суполка беларускіх журналістаў сцвярджае: «Мы працуем у адпаведнасці з прафесійнымі стандартамі, і мы ўсведамляем адказнасць перад грамадствам. Інтэрнет — не «сметніца», а цывілізаваная інфармацыйная прастора.
П. Быкоўскі:
А як быць у выпадку, калі ў наведнікаў сайту ўзнікаюць сумневы, што ён адпавядае «знаку якасці»? Значыць, хтосьці мусіць адабраць гэты знак у таго, хто яго «носіць» незаконна? Тобок, трэба прадугледзець наступны крок — калі даецца «знак якасці», то патрэбны і нехта, хто б ацэньваў рэсурс на адпаведнасць яму!
А. Аляксандраў:
Гэты знак вывешваюць рэсурсы, якія падпісваюцца пад нейкім пагадненнем. Гэтае пагадненне мусіць быць абсалютна канкрэтным выкладзеным на паперы дакументам. І гэтая ўся супольнасць вызначыць канкрэтныя механізмы самарэгуляцыі…
ПРАЦЯГ МАТЭРЫЯЛУ БУДЗЕ