Акцыю «Гадзіна маўчання» падтрымалі дзесяткі беларускіх сайтаў і блогераў

Прэс-служба ГА "БАЖ"

Дзесяткі сайтаў адгукнуліся на заклік БАЖ не абнаўляцца на працягу гадзіны — з 12.00 да 13.00 — і размясціць чорныя банеры на знак пратэсту супраць экстранага прыняцця закона «Аб СМІ» Палатай прадстаўнікоў.

Сярод удзельнікаў акцыі — tut.by, «Хартыя-97», Радыё «Свабода», «Еўрапейскае радыё для Беларусі», «Белорусский партизан», Радыё «Рацыя», nn.by, «Салідарнасць», «Заўтра тваёй краіны», generation.by, сайт ПЦ «Вясна», сайт «Народнай волі», ximik.info (Наваполацк), zhodzina.info (Жодзіна), сайт А. Мілінкевіча, сайт Партыі БНФ, сайт газеты «Свабода» і шмат якія іншыя рэсурсы.

«Гадзіну маўчання», пра якую паведамляла таксама суполка БАЖ у «Жывым Журнале» (БАЖЖ), правялі шматлікія беларускія блогеры.

Інфармацыю пра акцыю распаўсюдзілі агенцтва БелаПАН, партал Телеграф. by, «Белорусские новости», ucpb.org, расійскія сайты (Lenta.ru, Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі і іншыя).

Мэтай акцыі было — выказаць салідарны пратэст супраць паспешлівага прыняцця закона «Аб СМІ» без правядзення грамадскіх слуханняў і міжнароднай экспертызы, выказаць нязгоду з заявамі ўладаў пра «вузкагаліновасць» новага закону, а таксама паказаць карыстальнікам Байнету, што пагроза знікнення крыніц незалежнай інфармацыі ў Сеціве сёння над­звычай рэальная.

БАЖ дзякуе калегам за салідарнасць!

Мы праявілі арганізаванасць і еднасць, а гэта значыць - гатовасць бараніць свае правы разам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

13:41, 25/06/08
Раздрукаваць | Праглядаў  1313 |

Каментары

ser_zhuk
Jun 25, 2008
І мы

і мы падтрымалі zhodzina.info

vola
Jun 25, 2008
дадаем!

дадаем тады і вас, дзякуй!

Арцём
Jun 25, 2008
І мы таксама

http://by.milinkevich.org/

vola
Jun 25, 2008
І вас таксама!

І вас таксама дадаем! Дзякуй :)

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4871 seconds.