Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Як перадало агенцтва
Як заявіў старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ Юрый Кулакоўскі, у новым варыянце законапраекта ўлічаныя прапановы рэдакцый газет «СБ. Беларусь сегодня» («Советская Белоруссия») і «Экономическая газета», ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і Бюро прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЕ.
На фота: Юрый Кулакоўскі
Сп. Кулакоўскі пералічыў некаторыя дапаўненні ў законапраект, унесеныя да другога чытання.
У прыватнасці, ён заявіў пра ўлічаную прапанову ГА «БАЖ» адносна працы карэспандэнцкіх пунктаў: у прынятай рэдакцыі карэспандэнцкі пункт — гэта адасобленае падраздзяленне юрыдычнай асобы, а не прадстаўніцтва, як было ў першым варыянце дакумента, — перадае Радыё «Свабода».
Пэўныя папраўкі былі ўнесеныя ў палажэнні аб перарэгістрацыі СМІ. У папярэднім варыянце законапраекта пры змене юрыдычнага адрасу СМІ абавязкова павінна было праходзіць перарэгістрацыю. Цяпер дастаткова будзе паведаміць змену адрасу рэгіструючаму органу.
На прапанову БАЖ вызначаны тэрмін вырашэння канфліктаў паміж СМІ і ўладай — не пазней як праз 3 месяцы ад дня яе ўзнікнення. Раней гэты тэрмін не вызначаўся зусім.
Па прапанове Бюро АБСЕ ў новым варыянце законапраекта гаворыцца, што СМІ не нясе адказнасці за інфармацыю, якая выходзіць у эфір без папярэдняга запісу, - паведаміла "Свабода".
"Интерфакс-Запад" звярнуў увагу на некаторыя іншыя новаўвядзенні, пералічаныя Ю. Кулакоўскім. Паводле законапраекта, у краіне павінна быць створана каардынацыйная рада з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, СМІ. Палажэнне пра раду і парадак яе працы будзе вызначаць не Міністэрства інфармацыі, як тое вынікала з першага варыянту законапраекту, а Савет міністраў.
У другім чытанні з дакумента выключана патрабаванне аб недапушчэнні скажэння агульнапрынятых норм мовы, «таму што няма такіх норм», — паведаміў Ю. Кулакоўскі. Замест гэтага ўнесена патрабаванне аб недапушчэнні выкарыстання нецэнзурных слоў і выразаў.
Юрый Кулакоўскі запэўніў, што «праект закона рэгулюе толькі дзейнасць
На пытанне журналістаў пра тое, як дамагчыся поўнай адпаведнасці паміж друкаванымі СМІ і іх
Між тым, па інфармацыі прэсавай службы ГА "БАЖ", спецыялісты Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта, якім дэпутаты вырашылі накіраваць законапраект на экспертызу 20 чэрвеня, не зрабілі па ім ніводнай заўвагі і не знайшлі ніякіх недакладнасцяў у яго тэксце. Пра гэта
На фота: Ігар Галубіцкі (фота з сайту ncpi.gov.by)
Паводле слоў Ігара Галубіцкага, тэрміновая экспертыза законапраекта — вымушаная неабходнасць. «Гэта здараецца ў выпадках, калі Савет Міністраў выносіць на разгляд закон і ён жа рэкамендуе тэрмін для яго экспертызы. Тут, як вы разумееце, ніякія агульныя тэрміны — ў два тыдні ці нават месяц — не працуюць», — патлумачыў Ігар Галубіцкі.