Збіты журналіст часопіса «Taboo» Эдвард Тарлецкі

Прэс-служба "БАЖ"

Днямі ў Мінску быў моцна збіты аўтар часопіса «Taboo», сябра БАЖ Эдвард Тарлецкі. Як паведаміў у гутарцы з прэс-службай БАЖ сп. Тарлецкі, гэта здарылася позна ўвечары 21 траўня каля яго дома. Па словах журналіста, на яго напалі трое незнаёмых маладых мужчын.


На фота: Э. Тарлецкі пасля нападу

«Я вяртаўся дахаты прыкладна ў 23 гадзіны вечара, гэтыя хлопцы стаялі каля пад’езда. Адзін з іх назваў маё прозвішча. Калі я адазваўся, адзін з іх нечакана ўдарыў мяне моцна ў твар. Я паваліўся, і тады яны пачалі біць мяне нагамі, пераважна па галаве. У выніку я страціў прытомнасць», — распавёў пра здарэнне Э. Тарлецкі. Паводле яго слоў, ачуняць і дайсці да кватэры яму дапамагла суседка.

Ніякіх меркаванняў і здагадак, хто і з якой прычыны здзейсніў напад, у журналіста няма. «Дакладна не дзеля таго, каб абрабаваць, бо ні грошай, ні іншых рэчаў з сумкі злачынцы не ўзялі», — зазначыў Тарлецкі.

Звяртацца ў міліцыю збіты журналіст не збіраецца, паколькі лічыць, што гэта будзе толькі «безвынікова згублены час».

13:15, 23/05/08
Раздрукаваць | Праглядаў  680 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4792 seconds.