16-22 чэрвеня 2008 г.
Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца журналісты, актывісты грамадскіх арганізацый, якія маюць досвед арганізацыі нефармальнага навучання асновам журналістыкі альбо збіраюцца ў найбліжэйшай будучыні арганізаваць такое навучанне ў форме гурткоў, клубаў, школаў для маладых журналістаў.

Мэтай трэнінгу з’яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў і ўменняў, неабходных для арганізацыі эфектыўнага навучання асновам журналістыкі з дапамогай інтэрактыўных метадаў.
Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з інтэрактыўнымі метадамі навучання журналістыцы, возьмуць удзел у тэставанні матэрыялаў дапаможніка па навучанні асновам журналістыкі, атрымаюць магчымасць абмяняцца досведам рэалізацыі ўласных адукацыйных праграм для маладых журналістаў.
Абавязковай умовай удзелу ў трэнінгу з’яўляецца прысутнасць на усіх занятках.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць і даслаць на адрас электроннай пошты lana.rudnik@gmail.com ці факс (0–
Пра вынікі адбора будзе паведамлена да 5 чэрвеня.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэл.
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” ладзіць адукацыйныя праекты для маладых журналістаў з 1997 года. Штогод працуе “Школа маладога журналіста”, выпускнікамі якой з’яўляюцца больш 200 чалавек, многія з якіх працуюць сёння ў беларускіх і замежных СМІ і грамадскіх арганізацыях.
З 2007 г. мы распачалі дыстанцыйнае навучанне асновам журналістыкі.
У траўні 2007 г. разам з ГА “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” у Гродне быў праведзены Фестываль маладзёжнай журналістыкі “Твой стыль”, удзел у якім узялі больш за 100 чалавек.
Створаны намі ў сакавіку 2007 г. моладзевы інфармацыйны рэсурс “Твой стыль” (www.t-styl.info - стужка навінаў, інтэрнэт-газета і радыё) у красавіку 2008 г. стаў лаўрэатам прэстыжнага конкурсу кантэнт-праектаў, арганізаванага парталам TUT.BY, атрымаў спецыяльную ўзнагароду за развіццё беларускамоўнага інтэрнэту (прэмія імя Rydel’ia).
У чэрвені 2008 г. “Цэнтр “Трэці сектар” будзе прыняты ў сябры сеткі “European Youth Press”, якая аб’ядноўвае моладзевыя медыя-арганізацыі амаль як з 20 краін Еўропы.
Падрыхтаваны да друку дапаможнік “Асновы журналістыкі праз інтэрактыўныя метады навучання”, матэрыялы якога будуць тэставацца ў час трэнінга.