Ператрусы праводзяцца на падставе даручэння намесніка пракурора г. Мінска А. Стука першаму намесніку старшыні КДБ генерал-маёру Вегеры (Вегере) В.П. У даручэнні пералічаныя прозвішчы людзей, якія, па аператыўных звестках, з’яўляюцца супрацоўнікамі тэлеканалу «Белсат». Акрамя гэтага, у дакуменце напісана, што ператрусы трэба правесці таксама ў «іншых актывістаў радыкальных палітызаваных груповак».
Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» кіраўнік Наваполацкай філіі арганізацыі Андрэй Аляксандраў,
у якога ў кватэры прыкладна ў 14.00 скончыўся ператрус. Супрацоўнікі
КДБ прад’явілі яму ордэр на ператрус і тэкст «Даручэння». У апошнім
пералічаныя прозвішчы 16 журналістаў, якія наш калега перапісаў: Мельнікаў,
Гатоўчыц, Баршчэўскі, Сцяпанава, Суднік, Вараб’ёў, Карпенка, Аршынскі,
Васількоў, Брокараў, Шобін, Чухно, Дэх, Белы, Бучэк, Шчапёткіна,
Аляксандраў.
З даручэння вынікае, што супрацоўнікі КДБ такім
чынам прымаюць захады па прадухіленні распаўсюду заведама ілжывых
вымыслаў адносна кіраўніка беларускай дзяржавы. Гаворка ідзе пра
дэманстрацыю «анімацыйнага роліка», нібыта паказанага
па тэлеканале «Белсат».