Сямёна Печанко асудзілі на 15 сутак

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Журналіста недзяржаўнай газеты «Наша Ніва» Сямёна Печанко асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Гэтую інфармацыю пацвердзіла юрыстам БАЖ адвакатка сп-ра Печанко. Андрэя Лянкевіча — другога журналіста газеты, які таксама быў затрыманы ўчора на вулічнай акцыі — судзяць ў Завадскім райсудзе. Абодвух абвінавачваюць  паводле арт. 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

 
Сямён Печанко (злева) і Андрэй Лянкевіч (справа) - фота "НН")

Як паведамляе «Наша Ніва», сведкамі па адміністратыўнай справе С. Печанко выступілі супрацоўнікі міліцыі Зароўскі і Запечанко. Яны сцвярджалі, што журналіст падчас затрымання выкрыкваў «Ганьба» і «Жыве Беларусь». Па словах аднаго з міліцыянтаў, у Сямёна пры сабе быў сцяг.

Пазаштатнага фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Андрэя Лянкевіча, хутчэй за ўсё, будуць судзіць у Завадскім судзе Мінска. Як паведаміла праваабаронца Таццяна Равяка, сёння яна бачыла журналіста ў будынку гэтага суда, хаця вядома, што пасля затрымання А. Лянкевіча даставілі ў Савецкі РУУС горада. 

Нагадаем, журналісты былі затрыманыя падчас выканання прафесійных абавязкаў на мірнай вулічнай акцыі. Пры сабе яна мелі рэдакцыйныя пасведчанні. Па словах калег, А. Лянкевічу ў момант затрымання да крыві разбілі твар.

15:20, 26/03/08
Раздрукаваць | Праглядаў  561 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.5793 seconds.