БАЖ уганараваў пераможцаў конкурсу «Вольнае слова» (фота)

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

14 сакавіка ГА «БАЖ» уганараваў пераможцаў творчага конкурсу «Вольнае слова», які ладзіўся напрацягу ўсяго 2007 года. 11 лаўрэатаў у намінацыях «Найлепшы інфармацыйны матэрыял», «Найлепшая аналітычная публікацыя», «Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру», «Дэбют» атрымалі памятныя дыпломы і грашовыя прэміі.

«Мэта гэтага конкурсу — павышэнне прафесійнага ўзроўню беларускіх журналістаў, — зазначыў старшыня журы Юрась Карманаў. — Асабліва гэта важна ва ўмовах, калі мы назіраем дэвальвацыю паняцця «журналістыка». Ва ўсім цывілізаваным свеце яна закліканая інфармаваць грамадства і кантраляваць уладу. У Беларусі ж журналісты выступаюць у якасці прапагандыстаў, піяршчыкаў, агітатараў, але не выконваюць сваіх асноўных функцый», — канстатаваў Ю. Карманаў. 


На фота: Юрась Карманаў і Жанна Літвіна  

Па словах Ю. Карманава, тэксты — пераможцы конкурсу якраз з’яўляюцца яскравымі прыкладамі якаснай журналістыкі. 


На фота: Жанна Літвіна і журналісты, што падзялілі другое месца ў намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял» - Глеб Лабадзенка  (злева) і Руслан Гарбачоў

Журналісту сёння ўсё часцей даводзіцца балансаваць паміж аб’ектыўнай журналістыкай і інфармацыяй, якая «не пашкодзіць» яго выданню. Такім назіраннем падзяліўся ўладальнік другой прэміі ў намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял» Руслан Гарбачоў («Intex-press», Баранавічы). 

«Адзнака калегаў-прафесіяналаў — вельмі важная, бо яны ацэньваюць нашы артыкулы кіруючыся не эмоцыямі, а ведамі, прафесіяналізмам, карпаратыўнай этыкай і г.д.», — зазначыў яшчэ адзін уладальнік другой прэміі ў «інфармацыйнай» намінацыі Глеб Лабадзенка («Комсомольская правда» в Белоруссии»). 


На фота: Алена Наважылава

«Тое, што ў межах конкурсу «Вольнае слова» прэмію атрымаў эканамічны матэрыял, — гэта вялікая перамога беларускай эканомікі», — пажартавала Алена Наважылава («Белорусские новости», БелаПАН), якая заняла трэцяе месца ў намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял». «Палітычная і сацыяльная тэматыка больш прывабная для чытача. Цешыць тое, што на старонках «Белорусских новостей» эканоміка набывае дастаткова шарму, каб прыцягнуць і захапіць не толькі чытача, але і журы», — рэзюмавала А. Наважылава.


На фота (злева направа): Юрась Карманаў, Валеры Карбалевіч, Жанна Літвіна

Пераможца намінацыі «Найлепшая аналітычная публікацыя» Валеры Карбалевіч («СНплюс. Свободные новости плюс») пажадаў усім калегам «дажыць да таго часу, калі журналісты не будуць змагацца за свабоду, а будуць проста журналістамі».


На фота: Віталь Тарас 

Уладальнік другой прэміі ў «аналітычнай» намінацыі Віталь Тарас («Наша Ніва») прызнаўся, што разглядае журналістыку не як прафесію, а як «хобі на ўсё жыццё». «Мне з юнацтва здавалася: як гэта здорава — збіраць інфармацыю, аналізаваць яе… А калі за гэта яшчэ і грошы плацяць, а часам яшчэ і прэміі даюць — гэта проста найшчаслівейшыя моманты жыцця!». 


На фота: Віталь Цыганкоў  

«Радасна, што з’явіліся ў беларускай журналістыцы новыя імёны, але цешыць і тое, што «старыя байцы» таксама не губляюць «формы», — канстатаваў Віталь Цыганкоў (Радыё «Свабода»), які заняў трэцяе месца ў намінацыі ««Найлепшая аналітычная публікацыя». «Спадзяюся зноў праз год сустрэцца тут з вамі», — дадаў журналіст, маючы на ўвазе намер ўдзельнічаць у наступным этапе конкурсу.



Сапраўды, ў 2008 годзе конкурс «Вольнае слова» будзе працягвацца. Пра гэта нагадала калегам старшыня БАЖ Жанна Літвіна, заклікаўшы ўсіх гасцей запусціць у паветра папяровыя самалёцікі — сімвал конкурсу. 

Пасля гэтага перад журналістамі выступіў знакаміты беларускі бард Алесь Камоцкі. 


Нагадаем поўны спіс намінацый і пераможцаў конкурсу «Вольнае слова»:

Найлепшы інфармацыйны матэрыял

1 месца:

АЎТАР: Зміцер ПАНЯМОНАЎ («Еўрапейскае радыё для Беларусі»)
ТЭКСТ: «На плошчы Незалежнасці паклалі радыёактыўную плітку»

2 месца:

АЎТАР: Руслан ГАРБАЧОЎ («Іntex-press», Баранавічы)
ТЭКСТ: «Как я был инвалидом»

АЎТАР: Глеб ЛАБАДЗЕНКА («Комсомольская правда» в Белоруссии»)
ТЭКСТ: «Белорусское молоко разошлось в Смоленске за 15 минут»

3 месца:

АЎТАР: Алена НАВАЖЫЛАВА («Белорусские новости», БелаПАН)
ТЭКСТ: «С новым газом, Беларусь!»

Найлепшая аналітычная публікацыя

1 месца:

АЎТАР: Валеры КАРБАЛЕВІЧ («СНплюс. Свободные новости плюс»)
ТЭКСТ: «Инфляция оптимизма»

2 месца:

АЎТАР: Віталь ТАРАС ( «Наша Ніва»)
ТЭКСТ: «Данайскія дары»

3 месца:

АЎТАР: Сяргей ЗАКОННІКАЎ («СНплюс. Свободные новости плюс»)
ТЭКСТ: «Здаровы сэнс падказвае»

Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру

1 месца:

АЎТАР: Сямён ПЕЧАНКО («Наша Ніва»)
ТЭКСТ: «Дзікар і Джулія»

2 месца:

АЎТАР: Алена ЧЭБ («Брестский курьер»)
ТЭКСТ: «Мелочи семейной жизни, или Уикенд без права на отдых»

3 месца:

АЎТАР: Віталь ЦЫГАНКОЎ ( Радыё «Свабода»)
ТЭКСТ: «Нацыянальная ідэя ўлады — «жывіце і ня думайце»

Намінацыя ДЭБЮТ

АЎТАР: Зміцер ПАНКАВЕЦ («Наша Ніва»)
ТЭКСТ: Міхаіл Герчык: «Не спадзяваўся выбрацца адтуль» (Быхаў-Менск)

14:31, 14/03/08
Print this | Праглядаў  1168 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.2073 seconds.