Сьвятая прастата

Алесь Анціпенка

Каля дзесяці дзён таму сайт «Хартыя-97» перадрукаваў артыкул Інга Петца з «Suddeutsche Zeitung» «Пляски с дьяволом», прысьвечаны «шумнай» тэме наведваньня беларускімі рокерамі былога галоўнага ідэоляга краіны. Здавалася б, ну колькі можна ганіць бедных музыкаў, якія па маладосьці ды недасьведчанасьці адзін раз «аступіліся»!


 

На фота: Аўтар матэрыялу - Алесь Анціпенка (фота БАЖ)

Але аказалася, што музыкі ўвайшлі ў смак і пачалі засвойваць новыя прасторы і далягляды. На гэты раз — прасторы дзяржаўных мэдыяў. І вось ужо Піт Паўлаў у якасьці «экспэрта» ўдзельнічае ў «круглым стале» па пытаньні «Улада і мастак: разам ці паасобку». І не абы дзе, а ў інтэлектуальным часопісе «Беларуская думка», які, як паведамляе «Наша Ніва», узначальвае былы першы сакратар Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ і прыхільнік «стваральнай» дзейнасьці віленскага генэрал- губэрнатара Мураўёва. Так што пытаньне «кругла стала», дзякуючы ўдзелу ў ім Піта Паўлава, адразу ж і актуалізавалася.

А наш другі легендарны рокер Лявон Вольскі з нагоды свайго трыюмфальнага зьяўленьня ў «Советской Белоруссии» сказаў: «Эти статьи стали появляться ещё до нашей встречи (з Плаляскоўскім — аўт.). Я не могу до конца понять мотивацию газеты, но, видимо, ей просто не хватает молодой читательской аудитории. Для меня нет причин не давать ей интервью».

Ну, што ж для Піта Паўлава няма пытаньня «разам ці паасобку», а для Лявона Вольскага — прычын не даваць інтэрвію «СБ». Галоўнае, каб бралі!

Але праблема ёсьць. І палягае яна ў тым, што інтэрвію бяруць не ва ўсіх. А калі і хочуць узяць, дык ня ўсе даюць. Больш за тое — нават калі некаторыя хочуць і маюць права надрукаваць абвяржэньне непраўдзівай ці неадпаведным чынам адрэдагаванай інфармацыі, дык іх увогуле ігнаруюць.

А цяпер без эківокаў. У далёкім 1998 годзе шаноўны галоўны рэдактар галоўнай газэты краіны Павал Якубовіч, удзельнічаючы ў «круглым стале», прысьвечаным тэме «Свабодны доступ да СМІ — канстытуцыйнае права грамадзян Беларусі», сярод іншага, раскрыў некаторыя прафэсійныя таямніцы сваёй працы: «У газэце «Советская Белоруссия» я свабоду друку разумею як магчымасьць радыкальна адмовіць у публікацыі такім спадарам, як, умоўна кажучы, Пазьняк…» («Чацьвёртая ўлада», № 11, 1998).
Цікавым зьяўляецца тут, канешне, ня прозвішча «Пазьняк», а словы «умоўна кажучы» ды «радыкальна адмовіць». Бо пад «умоўна кажучы», можна падвесьці каго заўгодна. Але, Бог з імі, з апазыцыйнымі палітыкамі ды паспалітымі грамадзянамі, якія наважваюцца мець адрозныя ад афіцыйных меркаваньні. Дзяржаўныя СМІ іх усё роўна не публікуюць.

Дзівіць, насамрэч, тое, як газэта ажыцьцяўляе «свабоду друку» датычна не аппанэнтаў, а сваіх альянтаў, г. зн. тых, хто прымае з рук улады высокія ўзнагароды ды розную падтрымку.

Узгадаем тут гісторыю публічнага абмеркаваньня артыкула акад. Рубінава. Да абмеркаваньня далучылася і РПЦ. І вось што атрымалася. Радкі зь ліста Мінскай епархіяльнай рады да сп. Якубовіча вартыя цытаваньня: «Приняв предложение Митрополита Минского и Слуцкого Филарета, Патриаршего Экзарха всея Беларуси опубликовать статью «Реликтовое излучение мысли», Вы подтвердили намерение редакции открыто и корректно поддерживать обмен мнениями по обсуждаемым проблемам.

Однако опубликованный в номере от 18 января материал под заголовком «Истина сделает вас свободными…» существенно отличается от оригинальной статьи «Реликтовое излучение мысли», которая была подготовлена Пресс-службой Белорусского Экзархата по поручению Епархиального совета Минской епархии. (…) В нарушение норм профессиональной этики и официального делопроизводства, этот документ был подвергнут радикальному и тенденциозному сокращению. В результате материал приобрел не только иной вид, в котором была изменена его композиционная структура и логическая последовательнось, но и иное звучание…».

Тут, відаць, і хаваецца адна з прычынаў, чаму ня ўсе даюць інтэрвію дзяржаўным СМІ. І ўсё ж было б несправядліва ўпікнуць за сумнеўнае супрацоўніцтва толькі беларускіх музыкаў. Сваю прысутнасьць на старонках «СБ» ужо пасьпелі засьведчыць паэт і бард А. Хадановіч, паэт Л. Дранько-Майсюк, літаратуразнаўца П. Васючэнка, гісторык А. Літвін ды іншыя. А некаторыя нават лічаць сваю прысутнасьць на старонках «СБ» натуральнай. Бо тым самым «прасоўваюць» беларускую справу. (Дарэчы, а хто, калі не дзяржаўныя мэдыі разам з дзяржаўнымі інстытуцыямі сістэмна займаліся маргіналізацыяй беларушчыны дый працягваюць гэтым займацца?) Праўда, ніхто з нашых культурніцкіх і інтэлектуальных герояў пакуль не зьявіўся на беларускім тэлебачаньні. Відаць, усё ж не дацягваюць да высокага ідэалягічнага вобразу.

Прыклад старэйшых пераймаюць маладзейшыя. І кажуць, што нават утварылася невялічкая чарга з тых, хто хацеў бы патрапіць на старонкі «СБ». Таму на заканчэньне самы раз нагадаць гісторыю, зь якой я і пазычыў назву для свайго допісу.

Змагар за свабоду чэхаў Ян Гус быў абвешчаны герэтыкам. Стоячы на вогнішчы, пакутнік убычыў старую, якая, перакананая ў тым, што робіць добрую справу, прыцягнула гальля. З горкай усьмешкай Гус прамовіў: «О, сьвятая прастата!».

16:20, 25/02/08
Раздрукаваць | Праглядаў  744 |

Каментары

Yanka
Mar 01, 2008

При всем уважении к автору этих строк, его мысли и выводы кажутся мне не только не справедливыми, по отношению к музыкантам, но и опасными по отношению к журналистам и журналистике. Сколько раз мы с вами, уважаемые коллеги, подчеркивали это «ганебнае» разделение журналистов на «чэсных» и «нячэсных», на своих и чужих? Подчеркивали, что такая политика двойных стандартов нарушает права наших читателей на получение информации. С этим мы соглашаемся. И тут же сами с радостью делим: эти — наши, а вот эти — уже нет...

Нам не дают интервью и комментарии госчиновники — позор винтикам в машине государственной идеологии! Нас лишают аккредитаций и возможности работать — пособники режима еще ответят за это! Они поливают грязью наших активистов, а мы за это… В общем, работаем по одним принципам с разными знаками. Это называется пропаганда и антипропаганда…

Господин Антипенко пишет, что Пит и Лявон не должны были участвовать в круглых столах и, о Боже, давать интервью государственной прессе (пусть это и пропагандистская до последней строчки «СБ»). Может быть, я чего-то не понимаю, но когда мы организовываем круглые столы, мы часто из кожи вон лезем, чтобы уговорить государственных чиновников принять в них участие. Почему? Или, может быть, вы объясните мне, зачем демократичные западные ТВ и газеты берут интервью у «последнего диктатора Европы»? Руководствуясь вашей логикой, они должны были дружно раз в год посылать ему депеши: дескать, и в этом году вы нас не интересуете, и даже если захотите дать интервью, нас это не интересует. А так только популяризируют личность АГЛ в мире…

Вы не правы, Вольский и Павлов, употребляя вашу терминологию, "дотянули до высокого идеологического образа", репортаж о концерте "Крамбамбули" был в эфире белорусского телевидения. И это отлично, скажу я вам! Мне было приятно видеть любимых музыкантов на ТВ, а не раз в полгода в набитом битком полуподвальном помещении, где среди на десяток любителей белорусского рока приходится два десятка сексотов. Мне приятно, слышать, что поют они все те же песни, что не изменились, не стали прославлять «бацьку». Мне приятно видеть, что люди, которые еще вчера ничего о них не слышали, сегодня с охотой покупают их диски.

Да, это произошло не потому, что «мы победили режим», и даже не потому, что мы солидарно вышли на площадь и потребовали вернуть музыкантов в эфир. Это случилось, потому что музыканты сделали это самостоятельно. Потому что сели за стол переговоров. Может чувство собственной непричастности к произошедшим переменам и не дает нам оставить музыкантов в покое. Может причина в нас? В том что мы не так часто писали о их проблемах, что в последнее время их творчество нас интересовало, только с появлением таких информповодов, как отмена очередного концерта?…

И не нужно смеяться над «экспертом» Питом Павловым, уверена — он знает об отношении властей и людей искусства не понаслышке, он имеет право судить и высказываться, как непосредственный участник этих отношений.

И не нужно язвить по поводу «прасоўвання беларускай справы»: музыканты NRM сделали для этой «справы» больше, чем многие из тех, кто называет себя политиками.

Безусловно, у П. Якубовича своя мотивация, вернее мотивация, предписанная ему сверху, и не из любви к белорусской музыке он ставит на страницы газеты интервью с музыкантом. Но если уж вы подозреваете Якубовича в передергивании слов Вольского, то не лучше ли спросить у самого Вольского, подверглось ли его интервью «радикальному и тенденциозному сокращению»? С его стороны таких заявлений явно не последовало.

И на последок, «о святости простоты». Никому не станет легче, если Павлов и Вольский взойдут на эшафот, посыпят голову пеплом и совершат акт самосожжения. Да и не к чему это. Они не «молодые люди», которые «оступились» и не покаялись. Они — творческие люди, которых пытаются использовать в своих играх и те, и другие. Пока же музыканты с честью держат удары и продолжают делать свое дело.

spazniuszyjsia chytacz
Apr 16, 2010

У мяне няма камэнтару да Анціпенкі -- там усё дакладна і тактоўна... Ды й да каментара вось гэтай аўтаркі (гэта ЯНА, здаецца?!) -- таксама камэнтара няма. Бо і тут усё ясна. Знаю нават некалькіх калегаў, што пачынаючы з такіх вось прымірэнчых меркаванняў, хуценька і ахвотна перахадзілі ў супрацоўнікі рэдакцый і аўтары дзярж.газэтаў -- з мэтай -- а як жа! -- "даваць аб'ектыўную інфармацыю", пераконваючы сябе і знаёмых, што "ніякай цэнзуры ў СБ, напрыклад, няма, пішы што хочаш -- толькі, каб была праўда"...Тут нават і "святая прастата" не скажаш... тут маральнае захворванне больш абшырнае. Што ж тычыцца замежных СМІ, ды й свойскіх, каму нельга загадаць "зверху" -- то і праўда, як на маё меркаванне, патрэбна, каб быў да бел.лідэра байкот. Ён прыйшоў на прэс-канфэренцыю, а там -- адзін Зімоўскі з Якубовічам... Вось і не патрэбныя будуць натоўпы як у Бішкеку, каб пачаліся станоўчыя перамены. Журналісты дадуць ім пачатак і накіраванасць... маўчаннем сваім. Можа тое і наіўна, аднак мне падаецца ўпаўне рэалістычным. Рабіць сваю справу, канешне, нада -- пры любых умовах і ў любой сытуацыі. Але ж і бачыць,куды варта ўступаць, а куды -- не, таксама важна. Каму падаваць руку, а каму -- не. З кім гаварыць, а з кім -- не... Для сябе важна, каб не згубіцца і не прапасці ў "талерантнасці і ў нармальным стаўленні да рэальнага жыцця". Нічога нармальнага няма ў тым жыцці, якім апякуюцца і які прапагандуюць СБ, БТ, ОНТ...і далей па спісе. Як там у Бродскага -- лепш быць апошнім няўдачнікам у дэмакратыі, чым першым счасліўцам у дыспатыі... Кожнаму і выбіраць!

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.4989 seconds.