Вынікі «ВОЛЬНАГА СЛОВА-2007»

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Шаноўныя калегі! Журы конкурсу БАЖ «Вольнае слова» падвяло вынікі творчага спаборніцтва паміж журналістамі. 

Мэтай конкурсу было захаванне стандартаў прафесіі ва ўмовах, калі большасць сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) Беларусі ператвораныя дзяржавай у сродкі масавай інфармацыі і прапаганды (СМІП). 

Дэвальвацыя прынцыпаў прафесіі за апошняе дзесяцігоддзе ўжо прывяло да таго, што сама сутнасць «журналістыкі» трактуецца ў СМІ і СМІП дыяметральна супрацьлегла. 

Інфармаванне грамадзянаў і кантроль за дзеяннямі ўлады — вось асноўныя функцыі, якія ў дэмакратычнай дзяржаве бяруць на сябе сродкі масавай інфармацыі. Менавіта гэта дазваляе журналістам прэтэндаваць на званне прадстаўнікоў «чацвёртай ўлады».

Беларуская дзяржава не хавае, што функцыянальна бачыць у журналісце найперш прапагандыста і агітатара, які «павінен дапамагаць уладзе пабудаваць справядлівае грамадства» (А.Лукашэнка, выступ перад студэнтамі факультэта журналістыкі БДУ).

Наш конкурс засведчыў, што ў Беларусі застаюцца журналісты, адданыя прынцыпам аб’ектыўнай журналістыкі і свабоды слова.

«Вольнае слова» дазваляе нам з вамі засяродзіць увагу на ўзорах прафесійнай журналісцкай працы. На наш погляд, тэксты-пераможцы адпавядаюць усім стандартам якаснай і дынамічнай журналістыкі. 

Жанравая і тэматычная разнастайнасць тэкстаў, дасланых на конкурс, дазваляе сцвярджаць, што ў недзяржаўных СМІ Беларусі захоўваецца творчы патэнцыял, які можа быць запатрабаваны грамадствам.

Разам з тым сябры журы вымушаныя канстатаваць, што дасланыя тэксты істотна адрозніваюцца адзін ад аднаго па якасці журналістыкі і рэдактуры, што яшчэ раз актуалізуе праблему захавання прафесійных стандартаў, асабліва ў рэгіянальных СМІ. 

У склад журы ўваходзілі: 

Таццяна МЕЛЬНІЧУК
Юлія СЛУЦКАЯ
Андрэй АЛЯКСАНДРАЎ
Анатоль ГУЛЯЕЎ
Максім ЖБАНКОЎ
Аляксандр СТАРЫКЕВІЧ
Андрэй СКУРКО
Юрый КАРМАНАЎ
, старшыня журы 

Тэхнічна конкурс адбываўся ў два этапы. У ім прынялі ўдзел каля трох дзесяткаў журналістаў, якія даслалі на «Вольнае слова» каля 150 тэкстаў у розных жанрах. 

Спосаб ацэнкі, якім карысталіся сябры журы, дазволіў максімальна абстрагавацца ад асабістага стаўлення і сканцэнтравацца на перавагах альбо хібах журналісцкага твору. Падчас конкурсу па 5-бальнай шкале ацэньваўся кожны канкрэтны тэкст, а не аўтар. 

Колькасць балаў, набраная конкурсным тэкстам, стала вызначальнай пры выбары пераможцаў у наступных намінацыях: 

Найлепшы інфармацыйны матэрыял

1 месца:

АЎТАР: Зміцер ПАНЯМОНАЎ («Еўрапейскае радыё для Беларусі»)
ТЭКСТ: «На плошчы Незалежнасці паклалі радыёактыўную плітку»

2 месца:

АЎТАР: Руслан ГАРБАЧОЎ («Іntex-press», Баранавічы)
ТЭКСТ: «Как я был инвалидом»

АЎТАР: Глеб ЛАБАДЗЕНКА («Комсомольская правда» в Белоруссии»)
ТЭКСТ: «Белорусское молоко разошлось в Смоленске за 15 минут»

3 месца:

АЎТАР: Алена НАВАЖЫЛАВА («Белорусские новости», БелаПАН)
ТЭКСТ: «С новым газом, Беларусь!»

Найлепшая аналітычная публікацыя

1 месца:

АЎТАР: Валеры КАРБАЛЕВІЧ («СНплюс. Свободные новости плюс»)
ТЭКСТ: «Инфляция оптимизма»

2 месца:

АЎТАР: Віталь ТАРАС ( «Наша Ніва»)
ТЭКСТ: «Данайскія дары»

3 месца:

АЎТАР: Сяргей ЗАКОННІКАЎ («СНплюс. Свободные новости плюс»)
ТЭКСТ: «Здаровы сэнс падказвае»

Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру

1 месца:

АЎТАР: Сямён ПЕЧАНКО («Наша Ніва»)
ТЭКСТ: «Дзікар і Джулія»

2 месца:

АЎТАР: Алена ЧЭБ («Брестский курьер»)
ТЭКСТ: «Мелочи семейной жизни, или Уикенд без права на отдых»

3 месца:

АЎТАР: Віталь ЦЫГАНКОЎ ( Радыё «Свабода»)
ТЭКСТ: «Нацыянальная ідэя ўлады — «жывіце і ня думайце»

Намінацыя ДЭБЮТ

АЎТАР: Зміцер ПАНКАВЕЦ («Наша Ніва»)
ТЭКСТ: Міхаіл Герчык: «Не спадзяваўся выбрацца адтуль» (Быхаў-Менск

Каштоўнасць конкурсу палягала ў тым, што ў ім былі шырока прадстаўлены журналісты з мясцовых газет, якія даказалі, што могуць спаборнічаць з калегамі з рэспубліканскіх выданняў. 

Журы адмовілася прызначаць прэмію для журналістаў з рэгіёнаў, палічыўшы, што такая «адмысловая» намінацыя можа абразіць прафесійную годнасць журналістаў з месцаў. Той факт, што сярод пераможцаў конкурсу ёсць прадстаўнікі рэгіянальных газет («Іntex-press», Баранавічы і «Брестский курьер»), пацвердзіў слушнасць рашэння. 

Прафесійныя стандарты працы застаюцца аднолькавымі для журналістаў усёй Беларусі.

З павагай, старшыня журы «Вольнага слова»
Юрась Карманаў


Конкурс «Вольнае слова» - вынікі першага этапу

БАЖ распачынае кампанію «За якасную журналістыку»

БАЖ распачынае творчы конкурс «Вольнае слова»

16:19, 15/02/08
Раздрукаваць | Праглядаў  2711 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.5826 seconds.