БАЖ запрашае журналістаў да ўдзелу ў 2-ім этапе творчага конкурсу «Вольнае слова»

Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Паважаныя калегі! Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» працягвае штогадовы творчы конкурс «Вольнае слова». Запрашаем Вас прыняць удзел у другім этапе творчага спаборніцтва.

Конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных друкаваных СМІ і Інтэрнэт-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, у тым ліку прынцыпаў аб’ектыўнай журналістыкі і свабоды слова.

Прымаць удзел у конкурсе маюць права сябры Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Конкурс праводзіцца ў два этапы.

На другім этапе прымаюцца журналісцкія матэрыялы, апублікаваныя з 1 ліпеня да 31 снежня 2007 года ўключна. Даслаць творчыя працы неабходна да 15 студзеня 2008 года. Пра вынікі будзе абвешчана ў лютым 2008 года.

Нагадаем, на першым этапе прымаліся матэрыялы, якія былі апублікаваныя з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2007 года і дасланыя на конкурс да 15 ліпеня. Імёны пераможцаў першага этапу конкурсу журы агучыла ў верасні.

Намінацыі конкурсу:

1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне — не больш за 3 працы аднаго аўтара).

Ацэньваецца:
— арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);
— мясцовая навіна;
— адпаведнасць прынцыпам падачы навін;
— арыгінальнасць загалоўка, лід;
— спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);
— аўтарскі стыль.

2. Лепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, інфармуючага, тлумачальнага плану — не больш за 3 працы аднаго аўтара).

Ацэньваецца:
— інфармацыйная нагода, грамадская значнасць узнятай праблемы;
— адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;
— прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;
— стыль, спосабы аўтарскай падачы;
— «прывязка» да мясцовых праблем;
— адпаведнасць прынцыпам пабудовы інфармуючага, тлумачальнага тэксту;
— графічнае афармленне матэрыялу (пры інфармацыйнай неабходнасці).

3. Лепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру ў журналістыцы (нарыс, эсэ, рэцэнзія, фельетон — не больш за 3 матэрыялы аднаго аўтара).

Ацэньваецца:
— інфармацыйная нагода, выбар праблемы;
— пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;
— аўтарскі стыль.

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы ў складзе 8 чалавек з ліку вядомых журналістаў і публіцыстаў. Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца чальцамі журы па пяцібальнай сістэме.

Пераможцам будзе прызнаны аўтар, які набярэ найбольшую суму балаў. У выпадку, калі ў двух ці больш прэтэндэнтаў апынецца аднолькавая колькасць балаў, «лепшага з лепшых» вызначыць паўторнае тайнае галасаванне.

У кожнай з 3-х першых намінацый прапаноўваецца ўручэнне трох грашовых прэмій (1 месца — 300 000 рублёў, 2 месца — 200 000 рублёў, 3 месца — 100 000 рублёў) і памятных прызоў.

4. Намінацыя «Прызнанне калег» засноўваецца для вопытных супрацоўнікаў незалежных СМІ.

Пераможца ў намінацыі «Прызнанне калег» вызначаецца шляхам Інтэрнэт-галасавання на сайце БАЖ і ўзнагароджваецца грашовай прэміяй і спецыяльным падарункам.

5. Намінацыя «Дэбют» — для маладых і пачынаючых журналістаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

Пераможцу намінацыі «Дэбют» уручаецца заахвочваючая прэмія і ганаровы дыплом БАЖ.

Усе конкурсныя матэрыялы будуць выстаўляцца на сайце арганізацыі для публічнага абмеркавання. У будучым прадугледжваецца іх публікацыя ў нашым карпаратыўным часопісе «АБАЖУР», які рассылаецца ва ўсе незалежныя і дзяржаўныя газеты, прыватныя тэлестудыі і дзяржаўныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў:
На конкурс прымаюцца выразкі публікацый (альбо іх якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам. Абавязкова прыкладаюцца электроны варыянт матэрыялу, указваецца дата выхаду публікацыі (на кожным артыкуле). Да ўсяго прыкладзіце кароткія звесткі (не больш за адзін аркуш фармату А-4) пра свой творчы шлях (што палічыце патрэбным).

Увага! НЕ прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе лісты, у якіх не выкананыя ўсё вышэйпералічаныя патрабаванні.

Паважаныя сябры, свае публікацыі вы можаце перадаць у офіс БАЖ асабіста ці выслаць па пошце заказным лістом з пазнакай на канверце «Конкурс».
Наш адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17 — 304.

Жадаем творчага поспеху!

Умовы конкурсу зацверджаны Праўленнем ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 10 красавіка 2007 года

­
10:55, 10/12/07
Раздрукаваць | Праглядаў  994 |

Каментары

Дадаць новы каментар







 


Рэгістрацыя
Прэс-службы і СМІ. Электронны даведнік.

Конкурсы і навучанне

Сродкі масавай інфармацыі і суды. Беларусь.

Справаздача міжнароднай місіі ў Беларусь 20-24 верасня 2009 года

Творчы конкурс «Вольнае слова»

Кампанія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” «ЖУРНАЛІСТЫ ЗА ЭКАЛАГІЧНЫ ДАБРАБЫТ»

Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста

Далучайся да БАЖ

Гучныя справы

WHITE LADY'S ANATHEMA


Журналісты за гістарычную спадчыну
Твой Стыль
МАМmedia.org

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.599 seconds.