Акцыя "Ланцуг неабыякавых чытачоў" 10 чэрвеня 2004 г.
Падтрымаць незалежнае выданне на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі прадстаўнікі Правабарончага цэнтру "Вясна". На здымку - сябра Рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч, кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі і сябра Ррады Валянцін Стэфановіч.
10 чэрвеня 2004 г. на Кастрычніцкай плошчы ў г. Мінску прайшла акцыя “Ланцуг неабыякавых чытачоў” у падтрымку газеты "Народная воля". Нагодай для акцыі стала рашэнне суда, які спагнаў з “Народнай волі” 50 мільёнаў рублёў (23 тысячы долараў) у якасці кампенсацыі маральных страт былога старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова. 31 траўня калегія Вярхоўнага суда Беларусі пакінула рашэнне без зменаў.