Андрэй Бастунец - адзін з лаўрэатаў конкурсу
Лаўрэатам другога заахвочвальнага прызу –"Цікавая кампазіцыя" - стаў намеснік старшыні ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец за фота "Папараццы".
3 траўня 2007 г. ГА "БАЖ" ладзіла акцыю "ФотаPositive": усе фота, якія прымаліся на конкурс, павінныя былі быць зробленыя ў Сусветны дзень свабоды друку. Ідэя палягала ў тым, каб сабраць з дасланых фотаздымкаў "Адзін дзень з жыцця Беларусі ў пазітыве".