«Наша культура» - новы недзяржаўны штотыднёвік

Пабачыў свет першы нумар недзяржаўнай газеты «Наша культура» — новага штотыднёвага выдання камісій па культуры грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне» і «Моладзі БНФ» (моладзевае крыло Партыі БНФ). 

«Наша культура» будзе асвятляць падзеі ў культурніцкім жыцці, — паведаміла агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-групу «Моладзі БНФ». Паводле галоўнага рэдактара «Нашай культуры» Адама Птушкі, выданне таксама плануе шмат увагі надаваць гістарычнай тэматыцы. 

У першым нумары «Нашай культуры» — агляд апошніх мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў офісе Партыі БНФ, разважанні Сержука Сокалава-Воюша пра прыроду «трасянкі» і яе ўжыванне ў творчасці беларускіх музыкаў, а таксама артыкул, прысвечаны гадавіне з дня нараджэння літаратара-рэвалюцыянера Сяргея Палуяна.

­
12:20, 07/01/08
Print this | Праглядаў  889 |

Comments

Add a new Comment



For Free and Fair Media in Belarus. International Mission Report

Belarus Live
The Fojo Media Institute
International Federation of Journalists
Reporters Without Borders
European Neighbourhood

RATING ALL.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100

In 0.1778 seconds.