|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005
РЫГОР СКАБІЧЭЎСКІ. ВСЕ ИСКРЕННЕЙ ПРИТВОРСТВО |
|
Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку Андрусь Белавокі. Кастусь Маныч-Гудзіла. Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым Тацяна Мазгова. А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара Аляшандар Радрыгеш. Гутарка перакладніцы Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі Жан-Поль Сартр. РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху] Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство |
Спрынчан А. Вершы ад А. Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. Аўтарскае права Сталася: літара “А” мае для мяне містычны сэнс. Самае малое — магічныя канатацыі. Гэта суб'ектыўна. Але рэцэнзія на кнігу вершаў і ня можа быць аб'ектыўнай (інакш мне выпадала б проста падлічыць колькасьць мужчынскіх ці жаночых рыфмаў і на гэтым паставіць кропку). Дый самі аўтары вершаў досыць суб'ектыўныя. Гэта значыць, зьяўляюцца суб'ектамі дзеяньня ў той ці іншай ступені. Аб'ектам жа гэтага дзеяньня зьяўляецца мова, прабачце, маўленьне. Але гэта ня так, бо маўленьню не выпадае быць аб'ектам, бо само яно ёсьць (само па сабе) рэч аб'ектыўная. Вынікае: аўтар накіроўвае пісьмо на чытача і татальна зьнішчае яго сьвядомасьць. Пры гэтым грэбуе ня толькі гукам рацыі, але ў большасьці выпадкаў дзейнічае насуперак яму. Але гэта тэорыя, і яна тут ні пры чым. На практыцы мы маем больш ці менш поўнае зьнішчэньне. У нашым выпадку яно пачынаецца напрасткі ад А. Прамовіўшы А, я мушу мовіць Б. Мовіць, як карова, або як то робяць палякі. Але й яны тут ні пры чым, як ні пры чым тут Барадзін, Сусанін, Лысая Гара на Ўкраіне, або проста Ўскраіне. Пры чым тут толькі А. У сэнсе, толькі яно адно й ёсьць. І з гэтага вынікае, што я канчаткова згубіў думку, яшчэ раней за вас. Але гэта маё права. Права зьдзекавацца з вашае сьвядомасьці як я толькі пажадаю. Чытацкае права не закадыфікаванае. А значыць — ня мае юрыдычнае сілы. Байка Ды ну Ну Ды быць ня можа Скуль ведаеш Гэта ты пытаешся Не А хто Ты Ды ну Ну Хасэ Артэга-і-Гасэт Восеньскія песні Непарыўна зьвязаныя зь песьнямі лебядзінымі, курынымі, а таксама са спадаром Рагойшам. Хаця ён нам тут патрэбен, як сярэднестатыстычнаму жыхару Эўропы санскрыта-бурацкі слоўнік, або як яму ж патрэбныя вершы (што датычыць і прозы), ці, напрыклад, як мне патрэбныя вершы да я... (самі здагадайцеся да чаго). Гэты самы жыхар. Рыфмуецца зь “цяжар”, “абшар”, “пажар” і назоўнікам мужчынскага роду “Шлях”. Але гэта ня нарыс па палітычнае псыхалёгіі. Некаторыя могуць падумаць, што гэта ёсьць рэцэнзія на кнігу вершаў. Яны самыя што ні на ёсьць філёзафы, бо высмакталі гэта ня з пальца, а толькі зь ліпсаў, прычым не маіх. І тлумачыць я гэта ня буду. Бо нярэдка сьмяюся зь іншых, яшчэ часьцей зь сябе і ніколі — з тэксту. Адзінае выключэньне — “Чужаніца” Камю. Ён біў мяне каленам у жывот і нікога з тых, каго я ведаю. Тады я яшчэ тысеіў, што карнаваліць магчыма нат пасьля таго, як дапасуешся да шасьці футаў зямлі. Я не пацэліў у маўра. Вы бачыце мяне — Езусмарыяматкабоскавастрабрамска — пляскі адной далоні самых уражлівых — з крывавым нажом у правай руцэ і відэльцам — у левай, над маёй маці. Не, я ня зьдзейсьніў і гэтага (безумоўна, значнага) учынку. Але, уявіце, адчыняю скарбніцу слоў шляхетных, кажу: “Так, я забіў сваю маці!” — ці хаця б адзін са згубленых у тэксьце павёў брывом? А калі мае вусны варухнуцца гэткай фразай: “Я віламі разгрузіў вагон немаўлятаў!” Хаця лепей за ўсё так: “Я забіў бацьку і згвалтаваў маці!” Хутчэй за ўсё гэты сказ вы не чытаеце, проста ціснеце вачыма, у лепшым выпадку зьлева ўправа. На апошнім і перадапошнім слове, калі асэнсавалі іх, прыгадалі нож і відэльцы, падумалі, што ў грэкаў не было відэльцаў і знайшлі яшчэ адзін доказ таго, што тэорыя Анты-Эдыпа бліжэй да рэчаіснасьці, чымсьці выкладкі Фрэйда. Бо вы ўжо думалі пра венца. Акт забойства вас наўрад ці цікавіў. Пад аглядам яго структура. У сьвядомасьці бойка паміж пасьлядоўнікамі розных галін філязофіі. І гэта проза. Проза жыцьця. А восеньская песьня яшчэ і не пачалася. Барбарызм, вольнасьць паэтычная Не адмаўляюся. Вольны. Гермэнэўтыка У яе ня крэдо ў яе Kenzo. А можа, Іўсэнларэн. Мне, дарэчы, не падабаецца першы і падабаюцца некаторыя пахі з другога. Сандал. Нічога, горш, калі ў чалавека такая марка парфумы, пра якую вы ня чулі нават. Гэта значыць, што ён належыць... тссс... не кажы пра гэта маёй маме, а асабліва тату. Не кажы мне пра гэтых лесьбіянак малалетніх. Думка Невялічкі лірычны верш элегічнага ці баладнага зьместу, у якім выяўляецца глыбокі роздум паэта пра праблемы грамадскага або асабістага жыцьця. Стан пад узьдзеяньнем некаторых наркатычных сродкаў. Дэпрэсія, выкліканая чытаньнем вершаў пра... тое, чаго няма (пра Акудовіча, напрыклад), або тое, што ёсьць (Нішто, напрыклад). Стан чытва, або пісьма. Стан вайсковы. Стан загадны (ускосны). Жаночая клаўзула Але адмаўленьне зайшло ўжо так далёка, што адмаўляецца ня толькі жаночая, мужчынская, але і ніякая (ніякаватая) клаўзула. А таксама жыршы і жыццяпіс. Завум Завумавіч Завуменка Калі сур'ёзна, то тут зьмест і форма, якія могуць адпавядаць адзін аднаму, а могуць і не адпавядаць. Што не прыніжае ні першага, ні другую. Прыйшоў час сказаць пару слоўцаў і пра прадмет гэтага тэксту. Прычым так сказаць, каб было прадметна, а ня так, як здавалася дагэтуль або падавалася (на разнастайных дышэз). Сьмерць Міхала. Будзе тут прадметам разважаньня. Чаму ён памёр? Гэта якраз не пытаньне, але і не адказ, а інтэлектуальная клаўнада. Таму што не набыў зямлі? Я гэтую зямлю і дарма ня ўзяў бы. Але памру так ці інакш. Проста Коласу захацелася. А мне хацелася, каб памёр дзядзька Антось, але ён жывы. Расьцякаецца душа. Герою(і) дыктуюць логіку. Зьмест і форму. Вынікае Завум. Завумавіч Завуменка. Ідэя, Інтымная лірыка, Іронія Каламбур, Каламыйка, Касыда Легенда, Літота Медытацыя, міфалагема, Мусамат Таксама “Супрамат” Недасказ Ода, Онім Глядзі Лексіка літаратурная Пяцірадкоўе Руны Ямб, Ямбахарэй, ямбы
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||