ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005

 

МАЖАНА КЕЛЯР. ВЕРШЫ

 

ЗЬМЕСТ

Прышэсьце літаратара

Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі

Ігар Клепікаў. Вершы

Крысьціна Курчанкова.
Вярнуся

Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку

Мікола Кандратаў. Вершы

Андрусь Белавокі.
Rock'n'Roll Яйкi

Тацяна Вабішчэвіч. Вершы

Аляксей Харужка. Адзінота

Зьміцер Плян. Вершы

Кастусь Маныч-Гудзіла.
Выпадак з жыцьця

Хельга Хмара. Вершы

Марыя Барадзіна. Вершы

Яўген Буры. Без паэта

Чэслаў Мілаш. У пэўным веку

Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам

Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым

Тацяна Мазгова.
Пасьлямова перакладніцы

А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара

Аляшандар Радрыгеш.
Апавяданьні

Гутарка перакладніцы
з А.Радрыгешам

Андрэй Бондар. Апавяданьні

Мажана Келяр. Вершы

Бруна Шульц. Апавяданьні

Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі

Людвіг Вітгенштайн. Пра этыку

Жан-Поль Сартр.
Экзыстэнцыялізм

РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ

Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху]

Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство

Сьвятлана Длатоўская. Даць нырца

Канструктыўны крытык

Падарожжа

ранак — нібы маленькая капсулка зь пiжмай:

прагнеш раструшчыць, расьцерцi яе між

пальцаў,

каб пад пазногцямі пах заставаўся, моцны.

Лiсьце тытуню паклалі сушыцца на бэльках

ля ўбогіх абдзертых хатаў i, быццам з вады,

сьвежых у смузе ранiшняга туману.

Iржэўнiк i позьняя садавiна. Пустыя чорныя

гнёзды

абапал шашы, высока ў галiнах;

я на шляху да цябе, абуджу, напэўна,

i ты не пачнеш ужо дня з цыгарэты i кавы

з каліўцам гвазьдзiка;

вязу табе сад, адразу

увесь

Тэлефон

 

ты палiў сухiя галiны ў вогнiшчы i пустазельле —

я чула ў слухаўцы шоргат агню і твой сьвiст:

сабакi

зноў дабралiся да тых кратавiнаў, дзе ўчора

 

мы выбiралi сьлiвы з узбуялай травы;

бралося на вечар — вецер удзьмухваў дыханьне

ў яго шчанюковую пысу

 

Вугорскія ліпкія сьлівы — мы елi iх на вячэру;

я праглядала кнiжку аб водных садох,

фатаздымкі

балотных расьлiнаў — хацела запомнiць iх назвы:

лотаць,

 

чарот, драсён вадзяны —

калi ты раптам сказаў: “Я хацеў бы памерцi

раней за цябе”.

 

Я ўчора была ў тваім доме вясковым, глядзела,

як ты засынаеш

чытаючы — сон, бы сустрэчная хваля,

абшываў вясло цела.

 

Узяла ў цябе кнiжку з рук, пагасiла сьвятло.

Рабрына ночы

сьвяцiла ў галінах.

Пераклала з польскае Віялета Пачкоўская.

 

 

Мажана Келяр. Вершы

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY