ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005

 

ГУТАРКА ПЕРАКЛАДНІЦЫ З АЛЯШАНДРАМ РАДРЫГЕШАМ

 

ЗЬМЕСТ

Прышэсьце літаратара

Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі

Ігар Клепікаў. Вершы

Крысьціна Курчанкова.
Вярнуся

Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку

Мікола Кандратаў. Вершы

Андрусь Белавокі.
Rock'n'Roll Яйкi

Тацяна Вабішчэвіч. Вершы

Аляксей Харужка. Адзінота

Зьміцер Плян. Вершы

Кастусь Маныч-Гудзіла.
Выпадак з жыцьця

Хельга Хмара. Вершы

Марыя Барадзіна. Вершы

Яўген Буры. Без паэта

Чэслаў Мілаш. У пэўным веку

Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам

Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым

Тацяна Мазгова.
Пасьлямова перакладніцы

А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара

Аляшандар Радрыгеш.
Апавяданьні

Гутарка перакладніцы
з А.Радрыгешам

Андрэй Бондар. Апавяданьні

Мажана Келяр. Вершы

Бруна Шульц. Апавяданьні

Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі

Людвіг Вітгенштайн. Пра этыку

Жан-Поль Сартр.
Экзыстэнцыялізм

РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ

Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху]

Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство

Сьвятлана Длатоўская. Даць нырца

Канструктыўны крытык

— Аляшандры, Вы — літаратар, але перыядычна й з ахвотай друкуецеся ў папулярнай бразыльскай газэце. Чым ёсьць для Вас Ваш досьвед?

— Рубрыкі “Популар” даюць прастору для экспэрымэнтаў. Яны былі створаныя так, каб адпавядаць агульнай тэме выданьня, што даволі незвычайна. Гэтыя рубрыкі былі вельмі важныя для літаратурнага кірунку, у якім я працаваў тады. Ён знайшоў адлюстраваньне ў маёй першай кнізе, я яе зараз заканчваю. “Кніга пра золата капіталізму” — гэта назва — будзе ўяўляць зь сябе збор апавяданьняў і некаторых нявыдадзеных яшчэ тэкстаў з агульнай тэмай — што робіць з намі сьвет бізнэсу й спажываньня. Апавяданьне “Самая важная рэч”, што Вы пераклалі, таксама будзе ўключана ў яе. Амаль усе тэксты аб'яднаныя гэтай тэмай, якая мае дастаткова вялікі патэнцыял для творчасьці без паўтарэньняў.

— Ці не маглі б Вы распавесьці беларускаму чытачу пра маладую літаратуру Бразыліі?

— Сярод маладых вылучаюцца, на мой погляд, Даніэль Пэлідзары й Жока Рэйнэрш Тэрон. Гэта добрыя пісьменьнікі. Даніэль ужо выдаў дзьве кнігі й цяпер рыхтуе яшчэ адну, у якой вельмі выразна выяўляюцца эўрапейскія традыцыі, напрыклад, выкарыстаньне ў якасьці тэмы незвычайных і дзіўных з'яваў. Жока зьвяртаецца да больш “нармальнай” мовы й гораду, апісваючы герояў, якіх нельга не прызнаць рэальнымі. Аднак менавіта гэта й стварае атмасфэру безнадзейнасьці, калі адчуваеш, што й героі, і нярэдка сам аўтар ходзяць па краі бездані. Таксама неабходна адзначыць і “Мастацтва расчароўваць” Эдуарду Фэрнандэша, дзе аўтар выкарыстоўвае розныя дыялекты Бразыліі, іранізуе з маладых пісьменьнікаў.

На жаль, гэта ўсё, што я здолеў знайсці па-сапраўднаму добрага сярод новага літаратурнага пакаленьня. Большасьць ягоных прадстаўнікоў займаецца грубым перайманьнем, простым паўтарэньнем стылю такіх аўтараў, як ангелец Нік Хорнбі й шатляндзец Ірвін Уэлш. Іншыя ў пошуках сродкаў выразнасьці роднай мовы губляюцца ў тэматыцы. Тое, што яны робяць,— гэта збольшага літаратура канфэсійнага кшталту, дзе за аснову сюжэту ўзятае асабістае жыцьцё аўтара. Галоўнымі дзейнымі асобамі такіх кніг заўсёды з'яўляюцца студэнты ці нядаўнія выпускнікі ўнівэрсытэтаў, журналісты, дзеячы рэкламы — прадстаўнікі “модных” прафэсій, якія пачынаюць разумець, што для таго, каб жыць як жыве ўвесь сьвет, ім давядзецца цяжка працаваць. Амаль што няма ніякіх канфліктаў, а калі яны ўзьнікаюць, усё абмяжоўваецца нязначным супрацьстаяньнем. Атрымліваецца, што пра літаратуру гаворка заходзiць у апошнюю чаргу.

 

 

Гутарка перакладніцы
з А.Радрыгешам

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY