|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005
МАРЫЯ БАРАДЗІНА. ВЕРШЫ |
|
Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку Андрусь Белавокі. Кастусь Маныч-Гудзіла. Марыя Барадзіна. Вершы Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым Тацяна Мазгова. А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара Аляшандар Радрыгеш. Гутарка перакладніцы Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі Жан-Поль Сартр. РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху] Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство |
Чалавек з кляштара базыльянаў Чалавек з кляштара базыльянаў — у цыліндры шыкоўны і строгі, такімі бываюць цьвінтарныя помнікі — у дзьверы пагрукаў і на кальцо з ацяжэлае медзі павесіў свой сіні даўгі парасон, азірнуўся й паправіў букет зь цёмных ягадаў.
Чалавек гэты быў закаханы ў балерыну ў цяжкой пурпуровай сукенцы, танцорка граць умела на пакамечанай белай гітары.
Ён пагрукаў. Балерына яму адчыніла.
Чые зубы бліснулі з-пад верхняй губы, каб высмаліць пільныя вочы?
Чый голас мяжуе з дрыжаньнем угары сьветланоснай Капэлы?
Хто зь іх выкармак нотаў, для якіх не хапае лінеек?
Чалавек. Балерына... Дзьве фігуркі, на зьедлівы ключ замкнутыя ў скрынцы музычнай.
Мініяцюра Зьбеглі рыбы і рыцары. Пунсовых драконаў наляпілі танюткія пальцы.
У гэтай крамнічцы ў месьце старым
ёсьць усё — ад карміннай атруты да ракавін цёмна-ліловых і звонкіх.
Падаецца, што рыфы і рытмы сталі прычынай…
Вечарэе над горадам… Нехта прабег праз касьцёл.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||