|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005
ХЕЛЬГА ХМАРА. ВЕРШЫ |
|
Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку Андрусь Белавокі. Кастусь Маныч-Гудзіла. Хельга Хмара. Вершы Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым Тацяна Мазгова. А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара Аляшандар Радрыгеш. Гутарка перакладніцы Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі Жан-Поль Сартр. РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху] Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство |
Выратавальнік Навошта мне ты? Мне і так мала сутак солі Засталося да мерзлаты, Да адчуваньня Заўчасна драўлянае столі, Да фальшу званоў спачуваньня. Сьвяткуе сьвітанак — Твая выпадковая шчырасьць далоняў Ратуе скалечаны ранак. Натое мне ты. Канчаткі Усё трымаецца на сонных сутарэньнях, І мы ня выратуем Ра-сьвятло, Мы несумленныя ў аркушыках-здарэньнях, І не пацягнемся кахаць. Каго? Мы — як цьвікі, уторкнутыя ў багну, Трымаемся, ня маем кратаць рух. І месяц цягне, цягне, цягне, цягне, Зрываецца. Бяз вынікаў. Ланцуг. Там ёсьць сьвятло, у ценях калідору? Няхай, няхай. Мы крочым па канчатках. Ня быць прыхільнікамі рухаў Тэрпсыхоры. Чакаеш дым. Шукаю яр. Загадка. Кропля Калі пасяліцца ўнутры кроплі, То яна здаецца такой вялікай, Што нават сорамна... Здань 4 І вялізныя шэрыя здані Прапаўзаюць сонцу па сьпіне, Прасьціраюцца зграбныя цені Безжыцьцёвых прамых дамавінаў. Мая здань напаўзае на Месяц, Працінае ягоныя зыкі. Мне бы пару звычайнейшых лесьвіц — Я крануся сапраўднага. Звыкла. 1 нота Праз гуд машын, праз гук званоў сьпявае вецер Праз шэраг слоў, нявартых слоў сьпявае лісьце Маленькім кропелькам агню ня трэба верыць Каб не акрэсьліваць сваю нялітасьць Праз пах дажджу, праз колер сноў сьмяецца хмара Праз хвалі птушак-дзікуноў згінае выйсьце Памкненьне скасаваць, забіць Акрэс Сансары Каб адчуваць, каб быць, каб быць!
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||