ПошукGoogle


WWW На сайце




logo



ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ

 

СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005

 

КАСТУСЬ МАНЫЧ-ГУДЗІЛА. ВЫПАДАК З ЖЫЦЬЦЯ

 

ЗЬМЕСТ

Прышэсьце літаратара

Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі

Ігар Клепікаў. Вершы

Крысьціна Курчанкова.
Вярнуся

Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку

Мікола Кандратаў. Вершы

Андрусь Белавокі.
Rock'n'Roll Яйкi

Тацяна Вабішчэвіч. Вершы

Аляксей Харужка. Адзінота

Зьміцер Плян. Вершы

Кастусь Маныч-Гудзіла.
Выпадак з жыцьця

Хельга Хмара. Вершы

Марыя Барадзіна. Вершы

Яўген Буры. Без паэта

Чэслаў Мілаш. У пэўным веку

Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам

Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым

Тацяна Мазгова.
Пасьлямова перакладніцы

А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара

Аляшандар Радрыгеш.
Апавяданьні

Гутарка перакладніцы
з А.Радрыгешам

Андрэй Бондар. Апавяданьні

Мажана Келяр. Вершы

Бруна Шульц. Апавяданьні

Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі

Людвіг Вітгенштайн. Пра этыку

Жан-Поль Сартр.
Экзыстэнцыялізм

РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ

Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху]

Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство

Сьвятлана Длатоўская. Даць нырца

Канструктыўны крытык

Не ко мне так к кому же?*

*Три к выражают замешательство автора.

Ганна Ахматава

Сёньня я парушу слова. Чалавек, якому я паабяцаў маўчаць, памёр, і таму язык мой вольны распавесьці пра здарэньне ў той дзень. Пачну, як той казаў, з пачатку, дазволю сабе толькі невялічкае адступленьне.

Падчас вайны шмат хто зь беларускіх пісьменьнікаў жыў у Маскве, у двукосьсі й безь яго. Я маю на ўвазе гатэль “Масква”. Я ж у той час працаваў парцье (па стане здароўя мяне не ўзялі ў войска), як вы, пэўна, ужо здагадаліся, у гэтым самым гатэлі. Так што я таксама бацька постмадэрнізму, як ні як, “савецкі вахцёр”.

Канечне, тым вечарам я быў толькі сьведкам дзіўных падзей, іх гістарычны сэнс дайшоў да мяне пазьней. Таму спачатку факты.

Мая зьмена амаль скончылася, калі я раптам пачуў шум, пасьля крык, грукат і здушаныя стогны каля лесьвіцы. Адразу пабег туды.

Там тварам да падлогі ляжаў Янка Купала. Я перакуліў яго й зразумеў па вачах, што яму засталося няшмат. Я схіліўся да яго, вусны яго заварушыліся. Ён казаў вельмі ціха, але я разабраў кожнае слова:

— Перадай… ён дурань… тэтраграматон.

Праз імгненьне Купалы ня стала. Я зірнуў угару й на сэкунду кагосьці пабачыў. Ён заўважыў мой твар і зьнік. Праз паўгадзіны зь мяне выпыталі ўсё, але я забыўся на апошнія словы паэта й на тое, што кагосьці бачыў. Я так і не даведаўся б, хто гэта быў, калі б ён ня выкрыў сам сябе.

На наступны дзень да мяне падышоў Кандрат Крапіва. Стаў угаворваць не казаць пра тое, што я яго бачыў. Даў грошай. Я паабяцаў, пасля перадаў апошнія словы Купалы.

Крапіва, пачуўшы іх, стаў вельмі задуменны. Вокамгненна зьбялеў. Згорбіўся. Раптоўна пабег прэч. Яго больш няма, і цяпер у мяне няма падставаў маўчаць.

Дык што ж адбылося тым вечарам? Чаму Кандрат скінуў Янку? Што за сэнс быў у словах Купалы? Я думаў над гэтым амаль дваццаць гадоў, але адшукаў адказ.

“Колас, Купала, Кандрат Крапіва — лішняя К...” — прыкладна так думаў у той вечар забойца. Ён думаў пра Імя Бога, якое, на яго меркаваньне, складалася з трох літараў К. Зь першых літараў псэўданімаў Коласа й Купалы, а таксама зь першай літары яго псэўдапрозьвішча.

Чаму ён думаў менавіта пра тры к? Ня ведаю, але, пэўна, гэта была агульная памылка ў той час. Нездарма Ахматава піша пра тры К, хоць у радку іх чатыры. Гэткім чынам памыляўся й Крапіва.

У той вечар ён, відаць, частаваў Купалу моцнымі напоямі: набліжаўся юбілей. А пасьля дапамог пералезьці праз парэнчы. Ён жадаў, каб абедзьве першыя літары яго псэўдаймя й прозьвішча ўвайшлі ў Імя Бога. Разумеючы, што містычна або ў калектыўным несьвядомым разбурыць бінарную апазыцыю Колас — Купала немагчыма, Крапіва вырашыў зьнішчыць яе фізычна.

Але ён ня ведаў, што ў Імя Бога ўваходзяць чатыры, а ня тры літары. Таму ён так бурліва перажываў апошнія словы Купалы. Крапіва зразумеў, што амаль зьнішчыў беларускую літаратуру. Выратавала яе толькі ўзыходжаньне Уладзіміра Караткевіча. Той казаў, Хадановіча (Khadanovitch), але хай пра гэта ня мне галава баліць.

Запісана Сьцяпанам Панаевым са словаў Канстанціна Маныч-Гудзілы
ў 1992-м годзе на высьпе Новая Зямля.

 

 

Кастусь Маныч-Гудзіла.
Выпадак з жыцьця

ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ


каталёг TUT.BY каталёг+пошукавая сыстэма Rating All.BY