|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005
ТАЦЯНА ВАБІШЭВІЧ. ВЕРШЫ |
|
Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку Андрусь Белавокі. Тацяна Вабішчэвіч. Кастусь Маныч-Гудзіла. Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым Тацяна Мазгова. А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара Аляшандар Радрыгеш. Гутарка перакладніцы Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі Жан-Поль Сартр. РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху] Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство |
*** Адліга... Расталыя сэрцы і цёплыя рукі. Правідная шэрань прапахла дажджом і іржой. Паволі зьнікаем у бездані фарбаў і гукаў, Зьмяшаныя зь вільгацьцю, тлумам і гразкай зямлёй.
Блукаем па горадзе — тут наш апошні прыстанак — У брудных пад'ездах, у поўных вагонах метро. Зласьлівасьць размокла, чульлівасьць здаецца заганай,
І нам трошкі крыўдна, ды, зрэшты, ужо ўсё адно. Цяпер неістотна, хто першы пачаў і навошта: Даволі шчымлівых гісторый — ад іх толькі горш. Ніхто не паверыць (а верыць заўсёды так проста), І ліпкая шчырасьць адно дакучае, ня больш. Прыгожа і лёгка даюцца цяжкія прызнаньні. Нагбом, як атруту, мы п'ем бессаромную млосьць.
Усё так наіўна, так хораша, так прадказальна — І так непатрэбна! Няўжо гэта старасьць і ёсьць...
Суцішваем дрыжыкі — звыкла, амаль несьвядома, І вочы адводзім, і раптам паскорваем крок.
Працягу ня будзе: далей толькі цемра і стома... І лепей лічыць, што рабілася ўсё незнарок.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||