|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005
АНДРУСЬ БЕЛАВОКІ. ROCK'N'ROLL ЯЙКІ |
|
Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку Андрусь Белавокі. Кастусь Маныч-Гудзіла. Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым Тацяна Мазгова. А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара Аляшандар Радрыгеш. Гутарка перакладніцы Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі Жан-Поль Сартр. РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху] Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство |
Як i ўсё, што я раблю, прысьвячаецца майму каханьню “Rock'n'Roll is dead”. John Lennon “Was it the GIRL or was it the MUSIC?”. Zappa Frank There is a pleasure in the pathless woods, There is a rapture on the lonely shore, There is society, where none intrudes, By the deep Sea, and music in its roar; I love not Man the less, but nature more, From this our interviews, in which I steel From all I may be, or have may been before, To mingle with the Universe, and feel What I can never express, you cannot conceal. G.G.Byron Humpty-Dumpty sat on a wall, Humpty-Dumpty had a great fall. All the king's horses And the king's men Can't put Humpty-Dumpty Together again. *** Hearts like doors will open with ease To very, very little keys... Lewis Carroll If things were to be done twice, All would be wise. People INTRO — What was THAT? This was music? MUSIC?! — Year! Hear you are!!! — So... Let's do that Rock'n'Roll... *** Перад тым, як стаць сабой, хвалі былі сталёвымі рэйкамі. Іх можна было красьці, ад чаго Дэздэмона тоненька хіхікала кожныя пяць сэкундаў... Горад радасна памёр, а празь некалькі несапраўдных гадоў канчаткова здох, няздолеўшы матэрыялізавацца ў фальшывым кульце магчымасьцяў вустрыцы ідэальнага мінулага. Стомлена й несамастойна Хэлас ляцеў паралельна зямлі да трубаў Вялікага Аблому, не забываючыся часам вырываць пер'е зь неіснуючых крылаў, каб канчаткова не перайсьці ў стан Непэрманэнтнай Асалоды для Вампіраў Арызоны. Упэўнены Starr рытмічна лавіў гэтае пер'е й прыемна раздражняў вушка Дэздэмоны, ад чаго яно ўздымалася да столі, білася аб якое-небудзь нечаканае сьвяціла й раптам расьцьвітала кветкай, якую любілі. — Ты ня ўмееш абіраць яйкі? Гэта проста, як цалавацца: зрываеш Унівэрсальную Нарэзку Бэрнэра з пладовага дрэва Патэнцыі й праводзіш ёй супраць поўсьці кату без усьмешкі. Гэта клясна. Так вырубае. Ты верыш? Хаця... Я табе хлушу. Я табе заўсёды хлушу. Таму што Я — гэта Я. Сьпі. (...Калі я ў апошні раз застрэліўся, і ўдар стрэлу супаў з апошнім ударам па плястыку барабана, на кветкі пырснулі ўжо не чырвоныя надзеі, як гэта магло б быць са стрэлам у сэрца забітага, а ўсяго толькі шэрыя кавалкі сьвядомай памяці й падсьвядомай геніяльнасьці, карэктаванай псыхозам уласнае тупасьці.) Заслона. Сцэна. Выходзіць патэтычны Нэўрастэнік: — У мяне Роля на 2 фразы! — Енк. Гістэрычнае шапаценьне й хруст зубоў у зале. Пражэктар вырывае кавалкі рэальнасьці. Застаюцца чорныя дзіры, празь якія прыходзіць Вецер. Нэўрастэнік падае з грукатам на калені, уздымае рукі да верхняй цішыні й iрве яе плод хрыплым віскатам: “I NEVER GONNA SLEEP!!!” Грамавым ударам захлопвае Кнігу Зьменаў і зьнікае ў Саранчы. — А другая?!.. Другая фраза?.. — ляцяць з залі падушкі й ложкі тых, хто яшчэ не абмарачыўся. Саранча чэша каленам сьпіну. Растрэсканае сеткай вока назірае першабытны жах. Доўга. Занадта доўга-а-у-у-у! Адказвае ўжо сама цішыня: — А гэта й была другая-я-Я. I, i, ай. Ай-яй-яй! Э-э не. Stop. А хочаш тую ж іншую гісторыю?.. ...Сьвет ціха каціўся міма, па лініі зрокавага, але неўспрымальнага поля, як абаранак, запушчаны на гару ўпэўненым у сваёй рацыі. Fell! World has narrowed to the Dream, дзе ў яднаньні з будучыняй нараджалася рэальнасьць. Шлях у адзін бок, дзе кожны крок зьяўляецца першым у адносінах да папярэдняга... ...Першая аватара сутак застала іх побач зь нечаканай заканамернасьцю. Кроплі наркаты падалі зь верхніх паліцаў у падрыхтаваныя добрым дзяжурным эмаляваныя тазікі. Калектыўная начная ваза... — Дабранач!!! Адрасныя праявы жыцьця часам трапляюць не туды, але гэта ня той выпадак. Нарэшце ў цемру прыходзіць тое, што ўжо не залежыць хоць бы ад часу, калі перадаеш свой дзіцячы трупік далей па чарзе й дорыш сябе цалкам чужому ўспрыманьню; калі вядомая да рысы lyrics не патрабуе ўвагі, а дасканаласьць гармоніі гукаў павісае ў паветры, як гадзіньнік перад тварам гіпнатызаванага. Подых становіцца адваротна-адзіным, і, ня маючы сэнсу тут, ТАМ ён пазбаўляе сэнсу ўсё гэтае “тут”, рэалізуючы іншае ўспрыманьне ірэальнага. ...Мы павінны навучыцца не вяртацца. Ці доўга не вяртацца... Баішся... Думаеш, я — не?! *** — Гэта й была наша “Moonlight Mile”. — Так. Калі не лічыць першай. — Бязь першай не было б... многага. Калі-небудзь і я захачу сынхранізавацца з больш чым паўгадовым мінулым. Усё ўжо было. Стаўшы лётчыкам можна ня толькі лётаць. *** Слабая да ўсёмагутнасьці Белая Каралева мэтадычна папаўняла Мора сьлязьмі, кандэнсуючы іх на ўнутраным баку акуляраў зь люстэркамі замест шкла. Яна насіла іх амаль заўсёды й бачыла толькі свае стомленыя вочы як альтэрнатыву ўсяму астатняму, што надавала яе закансэрваваным пачуцьцям магчымасьць эн-трапійнай нязьменнасьці... ...Хаця... Сьлёз не было. Тым больш — мора. More. Memento more... Памятай мора. — Памятай мяне такім, якім я быў хвіліну таму, бо праз сэкунду мяне ня будзе. Калі зможаш, уяві Вечную Сьмерць і намалюй яе на адваротным баку сонца. Але Reaper тут ні пры чым! — А ты ўпэўнены? — аскаліўся Reaper, пяшчотна выплятаючы з касы нямой дзяўчынкі кавалкі выпадковага рэха, што гучна, жахліва ГУЧНА сьвяцілася, нялічанай дэцыбэльнасьцю разьбіваючы на аскепкі недаляцелыя сьлёзы. ! Воляй аўтара музыкі Rock'n'Roll на хвіліну зьмяніўся на Punk, запахла палёным, Reaper піскнуў, каб захаваць хоць крыху годнасьці, падчапіў касой жучка, у сьпіне якога адлюстроўваліся зоры, і, пакідаючы пасьля сябе дымавы сьлед, зьнік у Angel Dream. Fuck off. *** — Ты ж ведаў, што прыйдзеш сюды, інакш адразу выбраў бы ня гэтую лесьвіцу. — Кірунак. Лесьвіца заўсёды адна. Я проста поўз уверх па лесьвіцы, якая сапраўды вяла ўніз. Прычым поўз задам. — Але ж ты памятаеш, хто стварыў яе, проста першы раз паглядзеўшы ў твае вочы? — Я памятаю нават квіток, за які яна была набытая. Гэта быў звычайны талёнчык на аўтобус... Ілюзія дыялёгу... Quiet. *** Па лесьвіцы зь Нябёсаў, што, падобна да Гільятыны імя Сканчэньня Апошняй Песьні, дзяліла сьвет на Правага Суседа й Левае Каханьне, падскокваючы й паныла ўсьміхаючыся сьмяротным, скаціўся Spring Up-Elf-Sin', праламаў сіні, як вочы, Лёд-9 мора й гучна, нават паказушна уфкаючы, паплыў за магнітную стужку далягляду. Гэта добра фатаграфавалася з гарышча, дзе яны заўсёды займаліся каханьнем, шчыра не спрабуючы дагнаць назаўсёды страчанае ў папярэдняй якасьці й пакуль не набытае ў новай. І раптам, у момант, калі хваля татальнага вяртаньня цнатлівасьці цалавала іх вызваленыя вушы, падлогу акрапіла сваім зьяўленьнем, балянсуючы на мяжы з замкнёнасьцю цыклу, Яйка й са шкадаваньнем заявіла: — Многія блытаюць мяне з Helter-Skelter, але на самай справе я — Humpty-Dumpty! — Яйка... — прамармытаў хтосьці празь нежаданую фіранку. — Да чаго мне гэта надакучыла! — сказаў раптам пасьля доўгага маўчаньня Humpty-Dumpty, ня гледзячы на Алісу. — Усе клічуць мяне Яйкам — ну проста ўсе да аднаго! — Ты ня проста Яйка, ты — культавае Яйка! Але культ стварыў ня ты. І таму ты заўсёды гатовы да таго, каб разьбіцца. Do you? Асацыяцыйнасьць ангельскага мату адпавядала сытуацыйнаму супадзеньню. Праклінаючы Булгакава й Aerosmith, плюючыся крывёй нашчадкаў, Яйка пайшло (На/яроджаны... лётаць ня можа?!) прасейваць пясок для сонечных гадзіньнікаў у пошуках страчаных магчымасьцяў. Сонца заканамерна счарнела, і Ён з вышыні саду гукаў проста глядзеў на дзьве фігуркі,што зьнікалі ў кірунку мора, і думаў пра пачатак. (If you want to win the game, you must be wrong. Foolish!) — TIME?! І ты гаворыш мне пра час?! TIME HAS NEVER BEEN ON MY CLOWD!!! *** VICTORY? WHY VICTORY?.. Той, хто сышоў, ужо ня можа падысьці да цябе, дакрануцца рукой да сьлязы, шукаць з табой па яшчэ жывым горадзе той самы-самы Першы Аўтобус... Ці проста адвярнуцца й моўчкі пайсьці дадому... Любі... Чорныя хвалі валасоў узьляталі й нечакана білі па ўсьмешлівых тварах. З таго моста, што потым стаў саломінкай з мроі, — назад, у рэальнасьць, мы пачалі свой апошні палёт паміж аднолькавымі па сутнасьці машынамі і аблокамі... У словы можна вяртацца. — Абдымі мяне. Разам мы бачым значна больш. Я аддам палову жыцьця за тое, каб мы з табой змаглі зьмяніць сьвет. — У нас ёсьць лёс. Я веру... Вусны, забіваючы памяцьцю, адчуваюць адзіны пацалунак усё жыцьцё. Real Kiss to Remember. (Усё роўна, што ня думаць пра жоўтую малпу.) “Час — гэта найвышэйшая адлегласьць паміж дзьвюма кропкамі”. “Мінулае — гэта месца, куды мы маглі б УМРОIЦЬ СЯБЕ”. *** З гэтага трэба было пачынаць, а/каб ня ймкнуцца туды ўсё жыцьцё. Ён павольна ішоў па дарозе, што працінала з двух бакоў неба, што была цэнтрам пустэльні. Вецер чысьціў пяском шлях наперад і заўсёды пакідаў БАР'ЕР ззаду, каб можна было вярнуцца і ўперціся ў яго разьбітым ілбом. Запушчаныя Ім паветраныя цмокі з пажаўцелых ад часу заўтрашніх газэтаў нерухома віселі ў пустым небе й капалі літарамі на сухія ад пяску вочы яшчарак. Ён толькі хацеў адмяніць цэнзуру, а адмяніў аблокі. Непаўнавартаснасьць заменаў пазбаўляе сэнсу сам Працэс... Сьпірытычны дарожны знак “Замяняць нельга!”, насьпех устаноўлены рабамі вопыту... ...Ён заплаціў сам за сябе дастаткова, выцягнуўшы зь ірваных кішэняў апошняе й ляснуўшы манэтамі па стойцы Апошняга перакошанага й напалову патанулага ў пяску Гатэля. Набыў сябе за 16 даляраў і 17 цэнтаў. Памятай і ніколі ня біся галавой аб БАР'ЕР. Улюбёныя жоўтыя джынсы, сіняя кашуля ніжэй за калені, чырвоная безрукаўка ў кветкі і чорная стужка, каб не згубіць валасы. Усё ЁСЬЦЬ, як ты любіш... Зь пяску навокал расьлі кандэлябры з запаленымі сьвечкамі, трамваі — аранжавыя, нябесныя, яркія, цяжка белыя... калісьці хацелі YOU; 11 тысяч сьвятых цнатлівых дзяўчын і ванна, дзе ў іх крыві кожны дзень мылася вугорская графіня, каб назаўсёды застацца маладой (яе так і пахавалі маладой, але без адрубленай галавы); зялёныя бутэлькі зь ніколі ня чытанымі разьвітаньнямі, чырвоныя велікодныя яйкі тыраназаўраў, крылы пісьменьніцкіх самалётаў, кветкі ў кулямётных абоймах (ЯКАЯ ЯНА?!), карціны ў рамах з костак Адзінарога, квадратныя плятынавыя дыскі, шкілеты ў калёшах, фунтовыя эталёны кіляграмаў, эксгумаваныя прамыя зьвіліны ў скрынках з-пад зэфіру, голая зязюля перад шматзначным люстэркам, мільёны маналітных гадзіньнікаў з раструбамі для вылету экскрэмэнтаў... За вяроўку, сплеценую з траўкі й валасоў тых, каго любіў, Ён цягнуў за сабой дуалістычны аўтобус. Шкло й сьценкі яго сьцерліся ад частага выкарыстаньня, пакінуўшы толькі пласт наляпаных салёнай фарбай лёзунгаў: “Pleasy, Pleasy Me”, “I need to see, what I hear”, “The Beatles”, “I will bye you a new life”, “Хочаш афігець — спытай мяне ЯК”, “Lovers never fool in Lovetime”, “World Peace”, “Forever and a day”, “Love flying to the Moon”... Усё было ў ім. Ён спыніўся і, стаўшы на дыбачкі, напісаў палачкай на небе: “Is this really your dream? Hear you are! I love you and nothing else in this world... This must be a Dream”. Ён усьміхнуўся й гучна скамандаваў: — Сьвятло! — і выкалатыя вочы пакаціліся па зьдзіўленым пяску. At once he understood — it was the HOTROAD: вочы злосна зашыпелі, закіпелі й раптам сталі Крутымі Яйкамі ў Зязюльчыным Гнязьдзе. Ён ізноў стаў на дыбачкі й дапісаў: “Пісаць у цемры складана, але можна”. Потым дадаў у дужках: (“Напісана ў цемры”). — А зараз куды? — “Back Up To Heaven”. ...Шчасьце — гэта ня мэта ці вынік — гэта залежны толькі ад Успрыманьня працэс рэалізацыі (неабавязкова — матэрыялізацыі) тваіх ілюзіяў. *** ...Give us a creed to belive A might of Lust Give us trust in The Night ...We used to belive In the good old days We still reseive In little ways... — Jim... — Я прыйшоў не да цябе. — Яна сьпіць. — Our mother is dead in the sea... — У мяне было дастаткова часу: я не для таго прайшоў празь дзьверы, каб убачыць канец. — Выплёскваць эмоцыі ў музыку небясьпечна... All of nothing... There is(are) a lot of the Ends... Do you know, what is the End of everything?! The letter G!!! — Хто каго стварыў? — Nobody. River knows. We're trying for something... You should know: HEAVEN is a beach with running wild horses in the middle of nowhere. Do you know the difference between here and there?! — The letter T!!! — Калі ты аддаеш усё ў адзін бок, то для другога ў цябе ня можа застацца нічога сапраўднага. Гэта пра цябе. — Усё прыдуманае мной стала рэальнасьцю, а тое, што прыдумаў ня я, мяне не датычыць! Адзінае, што я магу зрабіць для такіх людзей, гэта... ПАКАЗАЦЬ ІМ СВОЙ ЧЭЛЕС!!! Цяжкі сьмех Джыма, які ніхто ніколі ня чуў, як зьдзек з groupies, жыцьця, сьмерці й часу гучыць цяпер з таго кавалка ягонай зрэнкі, які мы памылкова называем зорным небам, падаючы ілюзіямі ў надзеі. *** Пры нямэтавым выкарыстаньні пляжу сьляды ад капытоў сьціраліся й прымалі недасканалую форму людзкіх задніцаў. — Hi. Let me be your silence. — Хэй, мне проста не было з кім размаўляць і запісваць... Памятай: ты тут для эрэкцыі. А я — для глыбакадумнага маўчаньня й разьвіцьця сындрому Hippy Hippy Shake. Сьвядомая антысублімацыя каханьня як сродак ад яго праяваў. Дзейсны... Але навошта даваць абяцаньне, выкананьне якога для цябе зьяўляецца бясспрэчнай неабходнасьцю?! (Урачыста клянуся хадзіць у прыбіральню за выключэньнем дзён запору!!!) Потым даведаешся. Гэта потым цябе будуць мець, а ты яшчэ будзеш дзякаваць, што не адразу... Што музыка гучала... Get off, мілы, табе тут ня месца. Вучыся лётаць самастойна! *** П'еса недзеяздольныя асобы Хэлас — Ён Hellus — Ён Дэздэмона — Яна Dis-de-Mona — Яна Андатар Аліса Сьніф; Шалтай-Балтай Снусмумрык Яйкі — што скачуць са сьценаў і разьбіваюцца аб ілбы Недзеяздольных асобаў, ад чаго яны кажуць: “Ой!” Жучкі. Мора (Wha-a-a-t?) Акт Першы. Полавы. Жучкі (зажужжалі): Ж-ж-ж! Аліса (перакатваючыся зь пятак на дыбкі): Ой!.. Сьцерагчы дзьвюх каралеваў — такога яшчэ ні з кім не было. Бо ў Англіі ніколі не было адразу дзьвюх каралеваў. Снусмумрык (уплываючы на лядачай пасудзіне за далягляд): Ой!.. Спакайней. Не мітусіся ў цемры на злом галавы, так і разьбіцца нядоўга. Сьніф (захныкаў)... Андатар (значна): У эрэкцыі няма сумленьня! Хэлас (думае пра тое, што Яна Яго не кахае)... Hellus (думае пра тое, што Яна Яго не кахае)... Дэздэмона (думае пра тое, што Яна Яго не кахае)... Dis-de-Mona (думае пра тое, што Яна Яго не кахае)... Жучкі (сьціхлі)... Андатар (значна): Жыць добра! Сьніф (чхнуў)... Шалтай-Балтай (скача да сьцяны й кажа чужымі вуснамі: “Вой!”): Як мне надакучылі ўсе, хто ня можа адрозьніць пояса ад гальштука!.. Акт другі. Суіцыдальны. Андатар (значна): Неба блакітнае, вада мокрая, а жыцьцё — гаўно (засынае ў гамаку вечным сном). Жучкі (рэзка сьціхаюць)... Снусмумрык (з грукатам падае ў сваёй пасудзіне за край Зямлі. У Сусьвеце чуюцца гукі губнога гармоніка, што паціху зьнікаюць удалечыні)... Сьніф (падавіўся)... Хэлас (думае пра сябе, кранальнага)... Hellus (думае пра сябе, кранальнага)... Дэздэмона (думае пра сябе, кранальную)... Dis-de-Mona (думае пра сябе, кранальную)... Аліса (стаіць перад вялізнымі дзьвярыма з аркай, на якіх вялізнымі літарамі напісана “Каралева Аліса”, па абодвух бакох дзьвярэй зьвісаюць ручкі званкоў...): Даслухаю песеньку да канца, а потым пазваню. Толькі у які званок званіць?.. Цішыня (гучна): Ціха!!! Аліса (з адчуваньнем таго, што гэта апошнія словы): І гэта ўсё?.. (прачынаецца)... Шалтай-Балтай (з адчуваньнем таго, што гэта апошнія словы): Так. Бывай! (падае)... Акт заключны. Heaven. Андатар (значна): Мора сьвеціцца. Мора (халодна): Вярніце мне Рубiн. Нямая сцэна, у канцы якой Сьніф давіцца зжэртымі жучкамі. Заслона. *** Тыя, хто ўсьлед за сваімі валасамі, пафарбаванымі сонцам, раптам знайшлі сябе ў пакоі сярод недазволенага цыгарэтнага дыму, вымушаныя былі канстатаваць, што Люстэрка адлюстравала сябе ў пэрспэктыве Працэсу. (Хлусьня. Інтравэрцыя цалкам непэрспэктыўная, бо яна пазбаўляе Працэс Мэты. Не глядзі ў люстэрка, як у вакно! Усё ёсьць у цябе, але без усяго астатняга нічога не патрэбна нават табе! І там няма асноўнага. Паглядзі навокал!) ...На табурэце, засьцеленым газэтай, стаіць John Winston Ono Lennon і, насьвістваючы Strawberry Fields, калупаецца ў лямпачцы: — Я баюся кожнага, хто баіцца сонца. Таму вось я яго вам і рамантую... А-а-у!!! Прамая маланка, выкліканая ўмяшальніцтвам у Спрадвечныя Правы, скрыўляе прастору да непазнавальнасьці, Lennon з грацыёзным грукатам падае на John падлогі: — Маму вашу! Ізаляцыя — гаўно!!! І выключальнік у Вас шчоўкае ад аднаго погляду, а на самай справе — не працуе зусім! Сьвятла ніколі няма!!! Спуджанае надзеяй трызьненьне маленькага хлопчыка з чорным трохкутнічкам у сэрцы гучыць як першае пасьля вельмі доўгага маўчаньня пытаньне: — John, waitingoneverticalifornearizonalletimaginecessaryeah?! — U don't know what U got until U got it! OR We never know the value of water until the wеll is dry... А... пайшлі вы ўсе ў HEAVEN! *** Here we are. Дасканаласьць — незалежная ад успрыманьня зьменлівасьць, а ўспрымаючы толькі тое, што трэба табе, ты пазбаўляешся ўдзелу ці хоць бы назіраньня за гэтым Абсалютам. Мінулае й будучыня самі па сабе зьяўляюцца толькі этапамі жыцьця, але менавіта іх рэалізацыя ў дадзены момант і стварае гэтую Дасканаласьць... (...Але ці набудзеш ты сабе Лесьвіцу ў Нябёсы з адной прыступкі?!..) ...Дасканалы прыбой адліў іх душы са стомленага пяску ў сумеснай абвостранасьці экстазу адчуваньня. Мора ціха плакала ад шчасьця на іх неба, ігнаруючы на сваёй паверхні іншародныя субстанцыі непаразуменьня, і пакрывала адным пацалункам целы тых, хто быў адкрытым; давала паслухаць свае зіхоткія ад жаданьня думкі. — Што павінен сказаць Анёл Пекла, выходзячы з вады пасьля размовы з Богам?.. Я навучыўся лётаць! — Вазьмі мяне на іншы бок. — It's EASY. Для гэтага ня трэба заплюшчваць вочы ці баяцца. Проста адчувай. Цяпер і ты зможаш сказаць ЯМУ “да пабачэньня”. — Гэта неабходна? Навошта табе ўсё гэта? — Мне?.. Я... Я проста не магу атрымаць дастаткова цябе,— прашаптаў Ён разьбітым ротам. — Гэта... ГЭТА ROCK'N'ROLL!!! Do you?.. Do IT!!! So... What Is Come Through?
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||