|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 4, 2004—2005
ІГАР КЛЕПІКАЎ. ВЕРШЫ |
|
Сьвятлана Длатоўская. Пра дамы і цягнікі Ігар Клепікаў. Вершы Зьміцер Дзядзенка. За нашу і вашу чарку і скварку Андрусь Белавокі. Кастусь Маныч-Гудзіла. Шарль Бадлер. Парады маладым літаратарам Мішэль Уэльбэк. Застацца жывым Тацяна Мазгова. А.Х. Курс выжываньня для маладога літаратара Аляшандар Радрыгеш. Гутарка перакладніцы Яўген Буры. Два тэксты. Тры канцэпцыі Жан-Поль Сартр. РЭЦЭНЗІІ Й ВОДГУКІ Сьцяпан Панаеў. Мяне ёсьць [крыху] Рыгор Скабічэўскі. Все искренней притворство |
Цішыня 12.27 Цішыня толькі пыл і сьнег і ў душы як на складзе здубелыя рыфмы штабялямі ляжаць у чаканьні вясны ці вайны Цішыня нэонавы холад сьвятла заінелага сонца Недарэчнай чырвонаю плямай блізкая дата на каляндарных квадратах Цішыня чорна-белыя сны рэшткі стужак ніколі ня бачаных фільмаў Фантастычнасьць усьведамленьня што гэта таксама пройдзе *** У залі пустой настолькі што здаецца бязьмежнай рэха нястомна блукае рэха словаў нявыказаных учора Трывожных сымптомаў няма? Гэта няпраўда, Што час нам непадуладны,— Мы ведаем, што будзе заўтра, І гэта амаль непапраўна, Дакладней, магчыма, але непатрэбна. Бо гэта бадай што нядрэнна — Ведаць. Ведаць кожны наступны свой крок — Значыць, валодаць заўтрашнім днём. Мы помнім усё, што было? Значыць, мінуўшчына наша таксама. Гэта і ёсьць нірвана — Верыць, што ўсё па плану. Непадкантрольнае толькі сёньня — Сасьлізгваньне вечнае, у каторым Бясконцасьць падзеньня ў заўтра з учора... Ды гэта таксама ў межах праграмы — Для хваляваньняў няма падставы. *** Мне пакінулі Слова, Не сказаўшы — навошта. Мне пакінулі Слова — Да лепшых часоў. Я, скрывіўшыся, думаў: Лепей кінулі б грошай. А была бы нагода — Сам бы слова знайшоў. І забыўся на Слова — Закацілася ў дзірку, Закацілася ў цёмны І запылены кут... І ніхто не заўважыў, Што вакол пацішэла, І ня Словы, а слоўцы Сёньня чуюцца тут.
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||