|
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | ЧАСАПІС "ПАМІЖ", № 3-2003
ІГАР КЛЕПІКАЎ. АБСАЛЮТНЫ НУЛЬ |
|
ГУТАРКА Інтэлектуальнае поле ЭСЭ Марыя Мартысевіч. Бег, Генадзь Драгун. DIY. ПАЭЗІЯ Ігар Клепікаў. Аксана Спрынчан. Зьміцер Плян. адрэзалі. рызман жывога неба ПРОЗА К.Т. Rijsdaalder. Манэта ў Артур Грэй. Сьцяпан Панаеў. КІШЭННАЯ ЭЎРОПА Даніла Кіш. Варыяцыі на тэму Сярэдняй Эўропы Станіслаў Бараньчак. Вакно й люстра Томаш Бэрнхард. Гэта камэдыя? Гэта трагедыя? Юрко Іздрык. "Дзённыя" рэфлексіі ў сутоньні Тарас Прахаська. Два безадказныя рэпартажы |
Абсалютны нуль Нулі на гадзіньніку Нуль на тэрмомэтры Нулявая вільготнасьць Нулявая кіслотнасьць Нуль паскаляў ці мілімэтраў Нуль рэнтгенаў Пры поўнай адсутнасьці ветру Нуль над узроўнем мора На нулявым кілямэтры Не нарадзіўся ніхто І ніхто не памёр Нікога няма Нічога няма Пакуль... Абсалютны нуль. *** Стужкі чужых гарызонтаў Процьмай таўшчэзных рулёнаў Куткі засьмецілі памяці... Чакаю палёгкі ад замеці, Чакаю квецені сьнежня, Каб адшукаць ранейшага Сябе ў бясконцых сумётах, Прагну палёту... Шкляная мяжа А сьвет як заўсёды за шклом вокнаў дамоў трамваяў вагонаў мэтро тралейбусаў і аўтобусаў жывеш на замкнёным глёбусе можна пабачыць усё толькі нельга памацаць і што б ты ня ўбачыў за шклом як бы не выпіналася зьява са звыклага шэрагу тонкую лінію шкла не пераступіць яна. Рэквіем лету Горад астывае... Спрабуючы ўтрымаць цяпло, Наколвае неба На парасоны й антэны, Спрабуючы закрыцца Небам, нібыта коўдрай, Ад касьмічнага холаду... Але павуціньне дажджу Ірвецца так лёгка... *** Час гаючай самоты Чаканьне Цягніка з “Партызанскай” (зоны?) На скрыжаваньні Адмысловых Кратовых нораў Раскратаваных Расквадратаваных Кафляю, шклом, бэтонам І сьлізготаю мармуровай Час гаючай самоты Ў замкнёнай прасторы Пад белым сьвятлом Шматлікіх клонаў Халоднага сонца Станцыя мэтро “Купалаўская”, чацьвер, 21:45
|
ГАЛОЎНАЯ | НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ | ЛЕКЦЫІ | СТУДЭНЦКІЯ ПРАЕКТЫ | КНІГІ | АНАЛІТЫКА | КАНТАКТ |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
© Беларускі Калегіюм, 2004—2009 |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||