|
Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.
Беларускі Калегіюм — форум для правядзеньня публічных лекцыяў і дыскусіяў, мейсца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялёгу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі зь сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.
Беларускі Калегіюм аб'ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэньням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасьцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.
Прынцыпы дзейнасьці:
— заходне- і сярэднеэўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыцьцяўленьні навучальнага працэсу і навуковых дасьледаваньняў;
— сучасныя эўрапейскія навучальныя тэхналёгіі;
— параўнальны навуковы і навучальны падыход;крытычнае мысьленьне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;
— каштоўнасьці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.
БК прапануе
НАВУЧАНЬНЕ ЗА МЯЖОЙ
БК распачаў новы праект па стварэньні Беларуска-амэрыканскага унівэрсытэту (БАУ) ў Менску, які мае на мэце забясьпечыць у перспэктыве новую якасьць адукацыі ў галіне сацыяльных навукаў ды зрабіць канкурэнтаздольнымі беларускія дыплёмы ў сьвеце.
У гэтай рубрыцы будуць публікавацца абвесткі пра магчымасьці атрыманьня адукацыі ў розных заходніх краінах. І, перадусім, мы будзем імкнуцца знаходзіць тыя мажлівасьці навучаньня, якія тычацца атрыманьня навуковай ступені ў сацыяльных навуках. [падрабязьней]
|