Яніна МЕЛЬНІКАВА
Сябра Праўлення ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», каардынатар медыя-кампаніі БАЖ «Журналісты за гістарычную спадчыну».
Нарадзілася ў 1979 годзе на Далёкім Усходзе ў сям'і вайскоўца. У 1986 годзе разам з бацькамі трапіла ў Беларусь. Павандраваўшы па вайсковых гарадках, апынулася ў Слоніме, дзе скончыла сярэдню школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2004 годзе атрымала дыплом БДУ і, адначасова, дыплом Варшаўскай вышэйшай школы журналістыкі імя Мельхіора Ванькавіча.
Працавала ў «Газеце Слонімскай», газеце «Палачанка», на сайце Ximik.Info.
З 2008 года жыве і працуе ў Мінску.